26 красавiка 2024, Пятніца, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Я не разумею такіх «спецаперацый»

27
Я не разумею такіх «спецаперацый»
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: IQTV

Міністр замежных спраў выказаўся пра інсцэнаванне забойства Бабчанкі.

Літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус кажа, што не разумее інсцэнаванне забойства расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі, якое зладзіла Служба бяспекі Украіны.

Міністр сцвярджае, што адзіная добрая навіна ў гэтай гісторыі ў тым, што Бабчанка жывы, паведамляе delfi.lt.

"Я не разумею такіх "спецаперацый ", гэта для мяне незразумела. Вядома, адзіная добрая навіна ва ўсёй гэтай гісторыі тая, што ён жывы", - сказаў Лінкявічус.

Нагадваем, 29 траўня паведамлялася аб забойстве ў Кіеве расейскага апазіцыйнага журналіста Аркадзя Бабчанкі.

30 траўня стала вядома, што Бабчанка жывы. СБУ правяла спецаперацыю з мэтай затрымання замоўцы замаху.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках