23 красавiка 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Арменія - прыклад таго, як змагацца за перамены

8
Андрэй Саннікаў: Арменія - прыклад таго, як змагацца за перамены

Менталітэт усюды адзін: ніхто не хоча быць рабом.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў пракаментаваў «Радыё Рацыя» падзеі ў Арменіі:

- Арменія - гэта прыклад таго, як людзі змагаюцца за перамены. Натуральна, там іншая сітуацыя, чым у Беларусі, але тым не менш.

- Напэўна, там і менталітэт у людзей іншы?

- Мне здаецца, што менталітэт усюды адзін - ніхто не хоча быць рабом. І, напэўна, свабода - гэта ўсё ж дастаткова вялікая каштоўнасць, каб за яе змагацца і чымсьці ахвяраваць.

А вось у Беларусі некаторыя збіраюцца завесці пратэсты ў нейкую незразумелую нішу, якую вельмі лёгка прыстукнуць вечкам рэжыму.

Арменія паказвае, што нават пры поўнай залежнасці ад Расеі, жаданне ў народа быць свабодным настолькі вялікае, што яны, хоць і рызыкуюць, але пратэстуюць. Там, магчыма, не такі жорсткі рэжым, як у Беларусі, але хто ведае, пад якія рызыкі падпадаюць людзі? Што будзе, калі сітуацыя абвострыцца? Тым не менш, я падтрымліваю армянскіх пратэстоўцаў і ўсяляк вітаю іх памкненні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках