28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ пацвердзіла ўзяцце на ўзбраенне «Іскандэраў» у Калінінградскай вобласці

1
РФ пацвердзіла ўзяцце на ўзбраенне «Іскандэраў» у Калінінградскай вобласці
ФОТА З САЙТА FROM-UA.COM

Раней аб іх прысутнасці заявілі прадстаўнікі літоўскага войска.

Мінабароны Расеі ўпершыню пацвердзіла размяшчэнне ў Калінінградскай вобласці і ўзяцце на ўзбраенне ракетных комплексаў «Іскандэр-М». Пра гэта ў пятніцу, 4 траўня, паведаміла інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс» са спасылкай на прадстаўніка расейскага Мінабароны, паведамляе DW.

Комплексы былі дастаўлены ў горад Чарняхоўск у Калінінградскай вобласці ў пачатку гэтага года. Са слоў прадстаўніка ведамства, яны стаяць на ўзбраенні 152-й гвардзейскай ракетнай брыгады, якая ўваходзіць у склад армейскага корпуса Балтыйскага флоту. У пачатку лютага аб прысутнасці «Іскандэраў» заявілі прадстаўнікі войска Літвы.

У кастрычніку 2016 года афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, што Мінабароны раней неаднаразова перакідвалася «Іскандэры» ў Калінінградскую вобласць і мае намер рабіць гэта надалей «у рамках баявой падрыхтоўкі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках