25 красавiка 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

4 «неймаверныя» прасвятленні Лукашэнкі і Кабякова

86
4 «неймаверныя» прасвятленні Лукашэнкі і Кабякова

Дыктатар і прэм'ер убачылі тое, чаго раней ва ўпор не заўважалі.

Сваімі неймавернымі адкрыццямі і дзіўнымі назіраннямі яны тут жа падзяліліся адзін з адным.

Гэта адбылося падчас нарады ў развязанні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, піша «Солидарность».

Прасвятленне першае. Народ трымаюць у чорным целе

- Хацелася б, каб прэм'ер-міністр далажыў аб тым, як будуць расці даходы насельніцтва: заробкі, пенсіі. Мы не можам у чорным целе трымаць народ, - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

І тут жа выклікаў сваёй заявай смех.

«Гэты няёмкі момант, калі чвэрць стагоддзя табе паўтаралі пра росквіт, а потым раптам на табе: «Годзе трымаць народ у чорным целе», - напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дзмітрый Растаеў. - Выяўляецца, «росквіт» быў псеўданімам жабрацтва. Цікава, што ў іх крыецца за эўфемізмам «стабільнасць»?»

Прасвятленне другое. Дзяржпадтрымка стратных прадпрыемстваў з'ядае грошы на заробкі.

- Нам патрэбныя прадпрыемствы, якія жывуць без сталага падсілкоўвання з дзяржбюджэту, - падзяліўся іншым назіраннем дыктатар. - Такім чынам мы прывыклі забіраць грошы настаўнікаў і лекараў, і накіроўваць іх туды, дзе яны павінны зарабляцца і, наадварот, накіроўвацца ў бюджэт.

А мы ж думалі, што, напампоўваючы грошы ў стратныя прадпрыемствы, зажывём, як каралі!

Прасвятленне трэцяе. Пакуль адны кормяць казкамі пра заробкі 1000 рублёў, іншыя атрымліваюць па 300

- Павінны быць рэалізаваныя захады наконт тых прадпрыемстваў, дзе заробак 300-400 рублёў, якія б дазволілі ім забяспечыць пры апераджальных тэмпах росту вытворчасці працы адпаведны рост заробку, - прадоўжыў сыпаць адкрыццямі ужо прэм'ер Андрэй Кабякоў.

Цікава, а калі ўрад даў справаздачу пра тое, што амаль усюды ўжо заробкі па 1000 рублёў, ён каго меў на ўвазе?

Прасвятленне чацвёртае. Праз нізкі ўзровень жыцця беларусы бягуць з краіны

Ну і апошнім цвіком у гэтай чарадзе адкрыццяў стала прызнанне Кабякова аб суайчынніках, якія пакідаюць краіну. З ягоных слоў, задачу з заробкамі трэба развязваць «каб забяспечыць для людзей прывабнасць іх працоўных месцаў і ў тым ліку не дапусціць адтоку кваліфікаваных кадраў за мяжу».

Вось такія «неймаверныя» адкрыцці былі зробленыя галоўным кіраўніцтвам нашай краіны.

Фактычна ўлады канстатавалі, што іх шматгадовая праца цалкам праваленая: малыя заробкі, неэфектыўныя прадпрыемствы, нізкі ўзровень жыцця і ўцёкі працоўнай сілы - усё гэта было прызнанае і нават агучанае. Засталося цяпер толькі дачакацца, якія высновы будуць зробленыя пасля такога неймавернага прасвятлення.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках