2 траўня 2024, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык выйшла на волю, а Максімa Вінярскага пакінулі ў турме

4
Вольга Нікалайчык выйшла на волю, а Максімa Вінярскага пакінулі ў турме
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК

Сёння актывісты павінны былі выйсці на волю.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», адзін з лідараў БНК Яўген Афнагель:

«Сёння на свабоду павінны былі выйсці грамадская актывістка Вольга Нікалайчык і каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі, якія 28 красавіка атрымалі сем сутак арышту кожны. Вольга Нікалайчык выйшла на волю, сустракаць яе прыйшлі актывісты “Еўрапейскай Беларусі”, іншых грамадскіх арганізацый.

Як стала вядома, Максім Вінярскі застаўся ў турме. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі сваякам актывіста, што ён даседжвае пяць з паловай сутак арышту, што засталіся ў яго пасля Дня Волі. Тады мяне, Максіма Вінярскага, Леаніда Кулакова, Вячаслава Cіўчыка, Міколу Статкевіча і Уладзіміра Някляева вызвалілі пад міжнародным ціскам. У нас усіх засталіся “недаседжаныя” суткі.

Вольга Нікалайчык заявіла, што Максім Вінярскі абвесціў на знак пратэсту галадаванне», – апавёў Яўген Афнагель.

Нагадаем, рэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Нікалайчык і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі былі асуджаныя судом Першамайскага раёна Менска на 7 сутак арышту. Актывісты ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках