24 красавiка 2024, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы гісторык распавёў жыхарам Слоніма цікавыя факты пра БНР

2
Вядомы гісторык распавёў жыхарам Слоніма цікавыя факты пра БНР

Анатоль Сідарэвіч адказаў на пытанні слонімцаў аб гісторыі Беларусі.

Слонімскія актывісты шчыра віталі беларускага гісторыка, публіцыста, літаратара і палітычнага дзеяча Анатоля Сідарэвіча, паведамляе «Радыё Рацыя».

Сідарэвіч цягам дзвюх гадзін цікава распавядаў жыхарам Слоніма пра гісторыю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Напрыклад, ён звярнуў увагу на такіх асоб, як Язэп Варонка, Тамаш Грыб, Васіль Захарка, Макар Краўцоў, Вацлаў Іваноўскі, Антон Луцкевіч, Пётра Крычэўскі. Анатоль Сідарэвіч таксама спыніўся на тагачасным дачыненні да БНР краін-суседак, адказаў на пытанні прысутных.

Пытанні былі не толькі звязаныя з дзейнасцю БНР, але і наогул з гісторыяй Беларусі, гісторыяй бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках