19 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маці 328»: Лукашэнка нас не пачуў

11
«Маці 328»: Лукашэнка нас не пачуў
ЛАРЫСУ ЖЫГАР
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Галадоўніцы з руху «Маці 328» адказалі дыктатару.

Актывісткі руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібералізацыі антынаркатычнага артыкула 328 Крымінальнага кодэкса, а таксама перагляду спраў сваякоў, якія галадаюць ужо 12-ы дзень, адрэагавалі на заяву Лукашэнкі.

Галадоўніцы з Калінкавічаў паспелі праз інтэрнэт азнаёміцца з выказваннямі Лукашэнкі пра галадоўку «Маці 328» ў інтэрпрэтацыі старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы.

Ларыса Жыгар, лідарку руху «Маці 328», у інтэрв'ю «Радыё Свабода» ацаніла словы Лукашэнкі як аднабаковыя.

«Ён нас не пачуў, ён чуе толькі адзін бок. Хай бы Лукашэнка пагаварыў хоць бы з двума нашымі маці. Хай бы Сукала, Шуневіч або Канюк паклалі яму хаця б некалькі крымінальных спраў, дзе напісана пра распаўсюднікаў наркотыкаў: «у нявысветленым месцы» і «пры нявысветленых абставінах распаўсюдзіў»... А такіх спраў сотні. Вось бы ён вывучыў тыя справы, як за дзень вывучаў іншыя, паводле ягоных слоў».

Ларыса Жыгар заявіла, што асабіста яна і яшчэ дзесяць ейных сябровак з руху «Маці 328» прадаўжаюць галадоўку і не здымаюць ранейшых патрабаванняў.

«Па-першае, гэта заява зроблена са слоў старшыні Вярхоўнага суда. Што напраўду казаў Лукашэнка, нам невядома, - кажа адна з удзельніц галадоўкі Таццяна Канеўская. - Зразумела цяпер, што Лукашэнка чуе толькі адзін бок у гэтай сітуацыі. Было б добра, каб ён нас прыняў і пачуў другі бок, народны».

ТАЦЦЯНА Канеўская

Канеўская кажа, што перш за ўсё галадоўніцы патрабуюць справядлівых судоў:

«Мы не патрабуем вызваляць сапраўдных гандляроў наркотыкаў ці нейкіх там злодзеяў. Мы кажам, што нашы дзеці сядзяць незаконна. Тут і следчыя, і судовыя памылкі. У гэтым сутнасць. Са звычайнага наркамана робяць гандляра наркотыкамі. Каб камісіі былі створаныя, правільна перагледзелі справы».

Канеўская заявіла, што галадоўку яны не спыняюць - чакаюць адказу ад Качанавай.

Аляксандр Лукашэнка сёння ў размове са старшынём Вярхоўнага суда Беларусі Валянцінам Сукалам заявіў аб недапушчальнасці паслаблення адказнасці для распаўсюднікаў наркотыкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках