25 красавiка 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Ерыкалаў: Беларускі хакей кулём коціцца ў чысцец першага дывізіёна

8
Дзмітрый Ерыкалаў: Беларускі хакей кулём коціцца ў чысцец першага дывізіёна

Журналіст партала «Чемпионат.сom» падзяліўся меркаваннем пра адстаўку Дэйва Льюіса падчас ЧС-2018.

«У Расеі тое, што адбылося з камандай Беларусі, даўно пара называць «омскім сіндромам». У «Авангардзе» трэнераў звальнялі і падчас серыі плэй-оф, і нават у перапынку асобна ўзятага матчу. Але адна справа - дзівацтвы ў асобна ўзятым клубе, а зусім іншая - у нацыянальнай камандзе. У нашым хакеі адбываецца шмат дзікіх рэчаў, але да бардаку беларускага яму далёка.

Быць «прэзідэнцкім» відам спорту - гэта і ўзнагарода, і праклён. У разліку на добразычлівасць кіраўніка збягаюцца персанажы розных масцяў, ад сумленных прафесіяналаў да прапаленых шарлатанаў. Лавіруючы паміж элітамі і спрабуючы адгадаць настрой Аляксандра Лукашэнкі, беларускі хакей кулём коціцца ў чысцец першага дывізіёна чэмпіянату свету. Калі кіраўнік у наступны раз будзе махаць шашкай, з плеч паляцяць галовы новых вінаватых, а іх месца зоймуць загадзя прысуджаныя», - напісаў Ерыкалаў на сайце «Чемпионат.сom».

Нагадаем, сёння ўначы ФХБ абвясціла пра сыход Дэйва Льюіса з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі. Наша каманда прайграла ў першых трох матчах групавой стадыі ЧС-2018 з агульным лікам 2:17. Выканаўцам абавязку галоўнага трэнера прызначаны Сяргей Пушкоў.

Старшыня ФХБ Сямён Шапіра не стаў каментаваць адстаўку Льюіса.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках