29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыёне прадаецца фота прамоўтэра лозунгу «Жыве Беларусь!»

1
На аўкцыёне прадаецца фота прамоўтэра лозунгу «Жыве Беларусь!»

Стартавы кошт аўкцыёну за арыгінальны здымак — 1100 даляраў ЗША.

Фота Уладзіміра Самойлы з жонкай змешчана аўтарам у рамку і адносіцца, імаверна, яшчэ да перадрэвалюцыйнага перыяду. Стартавы кошт аўкцыёну за арыгінальны здымак — 2200 рублёў, што складае прыкладна 1100 даляраў ЗША. Ставак, праўда, пакуль няма, паведамляе «Новы час».

Чым вядомы Самойла? Апроч крытычных артыкулаў ды ўдзелу ў розных выдавецкіх праектаў нашаніўскага часу, ён спрычыніўся да раскруткі асобы Янкі Купалы — першым звярнуў увагу на ягоны неардынарны прароцкі дар. З купалаўскіх радкоў

Здымак Уладзіміра Самойлы і кніга, прысвечаная яму, што летаць выйшла пад рэдакцыяй Наталлі Гардзіенкі

...А вот як не любіць гэта поле, і бор,

І зялёны садок, і крыклівую гусь!..

А што часам тут страшна заенча віхор, —

Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!...

Самойла ўзяў апошнія словы і змясціў у якасці эпіграфа да свайго артыкулу «Вялікае свята. «Жалейка» Янкі Купалы». Менавіта з гэтага пачынаецца адысея воклічу, які стаў фактычна нацыятворчым і суправаджаў беларускі рух на працягу апошніх ста гадоў. Лёс самога Уладзіміра Самойлы апынуўся незайздросным, але, на жаль, тыповым для нацыянальнай інтэлігенцыі той пары: арыштаваны бальшавікамі і расстраляны, верагодна, у Курапатах.

Што да кошту здымка, то варта адзначыць: рэліквіі беларускага руху апошнім часам каштуюць на аўкцыёнах неймаверна шмат. Скажам, сотняй-другой даляраў на раннія выданні Купалы, Коласа ці Луцкевіча ўжо нікога не здзівіш. Арыгінальныя здымкі ці аўтографы, зразумела, каштуюць яшчэ больш.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках