29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увяла бязвізавы рэжым з Кітаем

37
Беларусь увяла бязвізавы рэжым з Кітаем

Пагадненне было падпісанае на саміце ШАС у Кітаі.

Беларусь і Кітай устанаўліваюць бязвізавы рэжым. Адпаведнае міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў падпісанае сёння ў Ціндаа, паведамляе БелТА.

Дакумент укладзены пасля перамоў прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі са старшынём КНР Сі Цзіньпінам. Ад беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Нагадаем, раней візы для беларусаў скасавалі ў аўтаномны кітайскі раён Ганконг і востраў Хайнань.

Консульскі збор за аднаразовую візу ў кантынентальны Кітай складаў 30 даляраў, а шматразовая гадавая віза каштавала беларусам 90 даляраў ЗША.

Цяпер у Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для арганізаваных турыстычных груп з Кітая, таксама кітайскія грамадзяне пры наяўнасці шэнгенскіх візаў могуць скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках