23 красавiка 2024, aўторак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп адклаў перанос амбасады ЗША з Тэль-Авіва ў Ерусалім

Трамп адклаў перанос амбасады ЗША з Тэль-Авіва ў Ерусалім
ДОНАЛЬД ТРАМП

Перанос амерыканскай амбасады ў Ерусалім адкладзены на паўгода.

4 чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які на шэсць месяцаў прыпыняе дзеянне закона, які абавязвае амбасаду ЗША пераехаць з Тэль-Авіва ў Ерусалім, піша gordonua.com са спасылкай на Times of Israel.

Афіцыйна амбасада ЗША ў Ерусаліме была адчыненая яшчэ ў мінулым месяцы. Пастанова Трампа звязаная з тым, што рэзідэнцыю пасла не паспелі перанесці.

Закон пра амбасаду ЗША ў Ерусаліме пачаў дзеянне ў 1998 годзе. З тых часоў увядзенне закона ў дзеянне пераносілі кожныя паўгода.

6 снежня 2017 года Трамп афіцыйна прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля і абвесціў пра перанос амбасады ЗША ў гэты горад, пасля чаго сітуацыя ў рэгіёне пагоршылася.

14 траўня 2018 гадоў у Ерусаліме адчынілася амерыканская дыпустанова. У сектары Газа ў сувязі з гэтым адбыліся сутыкненні.

Ізраіль заняў усходнюю частку Ерусаліма пасля Шасцідзённай вайны 1967 года і ўважае ўвесь горад сваёй сталіцай. Гэтага не прызнаюць шэраг дзяржаваў і ААН. Палесцінцы ўважаюць Усходні Ерусалім сталіцай сваёй дзяржавы, аднак цяпер Палесцінская нацыянальная адміністрацыя месціцца ў Рамале.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках