23 красавiка 2024, aўторак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жаночая» праграма беларусаў узначаліла сусветны рэйтынг папулярнасці

2
«Жаночая» праграма беларусаў узначаліла сусветны рэйтынг папулярнасці

Праграма абышла такія папулярныя прадукты, як Fitbit або MyFitnesPal.

Мабільная праграма для жаночага здароўя Flo ў траўні стала самай папулярнай у свеце ў катэгорыі «Здароўе і фітнэс» паводле колькасці новых установак на платформе iOS. Пра гэта паведаміў прадпрымальнік Дзмітрый Гурскі са спасылкай на звесткі аналітычнай кампаніі App Annie, паведамляе tut.by.

Праграма абышла такія папулярныя прадукты, як Fitbit або MyFitnesPal. Паводле звестак прадпрымальніка, на платформе Android Flo займае чацвёртае месца ў свеце, а паводле сумы ўстановак на дзвюх платформах – трэцяе месца.

Паводле інфармацыі App Annie, цяпер Flo для iOS займае першае месца ў сваёй катэгорыі ў 12 краінах, уваходзіць у топ-5 – у 59. Версія праграмы для Android уваходзіць у пяцёрку самых папулярных праграмаў для здароўя ў 15 краінах свету.

Flo – гэта мабільная платформа для жаночага здароўя. Яна будуе прагноз менструальнага цыклу, дазваляе адсочваць цяжарнасць, дае персанальныя рэкамендацыі і прапануе магчымасць звязацца з экспертамі і іншымі карыстальнікамі ананімна ўнутры праграмы.

Яе выдавец – амерыканская кампанія OWHealth, а распрацоўнік – менская «Айдиономикс Диджитал». Цяпер у Flo больш за 17 мільёнаў актыўных карыстальнікаў. У жніўні стала вядома пра 5 мільёнаў даляраў інвестыцый. У ліку інвестараў – Наталля Вадзянава, супермадэль, сацыяльная актывістка і шматдзетная мама, якая таксама далучылася да рады дырэктараў кампаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках