25 красавiка 2024, Чацвер, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкавая сувязь Пуціна з Трампам атрымала новае пацверджанне

7
Загадкавая сувязь Пуціна з Трампам атрымала новае пацверджанне

Што стаіць за заявай прэзідэнта ЗША пра вяртанне РФ у «Вялікую васьмёрку».

Заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Расею трэба вярнуць у «Вялікую васьмёрку» пацвярджае існаванне загадкавай сувязі Пуціна з Трампам. Такое меркаванне ў каментары InfoResist выказаў расейскі палітолаг і публіцыст Андрэй Піянткоўскі.

«А што тут уласна здзіўляе? Ён чаканыя рэчы кажа. Вось гэтая загадкавая сувязь Пуціна з Трампам, яна прадаўжае існаваць, і сённяшняя заява гэтаму пацвярджэнне. Наўрад ці яна будзе мець нейкі практычны эфект. І Трамп гэта выдатна разумее. Але тым не менш ён сваю вернасць час ад часу дэманструе», – сказаў палітолаг.

Паводле словаў Піянткоўскага, пастанову пра вяртанне РФ G7 павінна прымаць аднагалосна, і таму заява Трампа не будзе мець практычнага эфекту.

«Гэтыя словы ўжо выклікалі вельмі адмоўную рэакцыю большасці амерыканскага вайскова-палітычнага істэблішменту. Але Трамп усё магчымае, што ў яго сілах буйнога дзяржаўнага чыноўніка, прэзідэнта ЗША, спрабуе рабіць, каб паказаць сваю лаяльнасць да Пуціна», – адзначыў эксперт.

Таксама палітолаг нагадаў, што «29 студзеня Трамп здолеў усю фінансавую інфармацыю, якая дыскрэдытуе расейскае кіраўніцтва, перанесці ў таемную частку “Крамлёўскага дакладу”, але 6 красавіка змог прыняць па-сапраўднаму балючыя санкцыі ў дачыненні да трох-чатырох персонаў, блізкіх да Пуціна».

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ падтрымаў прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра неабходнасць вяртання Расеі ў «Вялікую васьмёрку».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках