29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ўлюбёны колер можа апавесці пра ваш характар

9
Што ўлюбёны колер можа апавесці пра ваш характар

Ваша ўлюбёнае адценне можа апавесці пра вас больш, чым вы думаеце.

Існуюць прычыны, з якіх мы любім ці ненавідзім нейкія рэчы. Гэта датычыцца і прыхільнасцяў у колерах. Ваша ўлюбёнае адценне можа апавесці пра вас больш, чым вы думаеце. Вядома, не ўсё, што тут апісана, супадзе з вашым характарам на ўсе 100%. Але кожны знойдзе часцінку сябе ў гэтых радках, піша lifehacker.ru.

Сіні

Вы спакойны, упэўнены, варты даверу чалавек. Падобна да акіяну, вы здаяцеся моцным і надзейным. Але ў глыбіні душы трохі ўразлівы, схільны да хваляванняў і збянтэжанасці. Вы імкняцеся да гармоніі і міру, а таксама клапоціцеся пра людзей і дапамагаеце ім.

Чырвоны

Вы смелы, гучны, шумны і поўны энэргіі чалавек. Вы вельмі прадпрымальны і спантанны, прагнеце рабіць тое, што прынясе дозу адрэналіну. Лёгка захапляецеся, але застаяцеся амбіцыйным і здольным скласці сур'ёзную канкурэнцыю сваім спаборнікам. Вам падабаецца быць у цэнтры ўвагі, і вы не выпусціце шанцу апынуцца ў гушчы падзей. Вы жывяце поўным жыццём.

Зялёны

Вы практычны, паслядоўны і верны ўласным перакананням. Вы ладзіце са сваім унутраным светам, знаходзіцеся ў балансе і стабільнасці. Паводле сваёй прыроды вы адчуваеце іншых людзей і ведаеце, як прывабіць іх увагу і заслужыць павагу. Гэтае ўменне дапоўненае пачуццём уласнай годнасці, таму вас цэняць і любяць вельмі многія.

Чорны

Вы валявы і адважны чалавек. Імкняцеся да ўлады, прэстыжу і не баіцеся ісці да вызначанай мэты. Вы загадкавы, але абаяльны. Аднак нават для родных і блізкіх ваш характар часам незразумелы і страшны. Бывае, вы настолькі патрабавальны, што становіцеся дыктатарам – іншым людзям складана з вамі стасункаваць і працаваць. Вы, як і ваш колер, па-за часам: складаны, але вытанчаны, ніколі не выйдзеце з моды.

Белы

Вы просты, акуратны і бездакорны. У вас увогуле добры характар. Вы аптымістычна гледзіце на жыццё і сваю будучыню. Людзям падабаецца знаходзіцца побач з вамі, таму што вы яркі чалавек, які выпраменьвае шчасце. Вы не любіце небяспечныя гульні, аддаяце перавагу дзеянням згодна з правіламі і надзяляеце шмат увагі дэталям. Вы незалежны, самадастатковы і з задавальненнем праводзіце час сам-насам з сабой.

Карычневы

Вы спакойны, сабраны і заўсёды сканцэнтраваны. Вы імкняцеся да стабільнасці і камфорту. Лаяльны, сціплы і надзейны. Таму вы добры сябар, выдатны бацька, выдатны калега. Вы працавіты і старанны. Людзі хочуць адкрыцца вам і даверыцца, бо вы, да ўсяго іншага, яшчэ і вельмі мілы і ўважлівы чалавек.

Жоўты

Вы цікаўны і атрымліваеце велізарнае задавальненне ад вывучэння чагосьці новага. Імкняцеся да шчасця і самарэалізацыі. Вам падабаецца весяліць іншых людзей, нават калі вам самому не так ужо і радасна. Вы разумны, вельмі мэтанакіраваны. Ведаеце, як хочаце пражыць сваё жыццё, і гатовыя зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні.

Ружовы

Вы вельмі сардэчны чалавек. Мяккі, добры, пачуццёвы і цёплы. Вам падабаецца клапаціцца і выхоўваць, аддаваць больш, чым атрымліваць наўзамен. Вы рамантычны, у вас ёсць пэўныя ідэалістычныя стандарты. Вы мілы і абаяльны, ведаеце, як дапамагчы і суцешыць таго, каму гэта трэба. Вы далікатны, часам ставіцеся да ўсяго з дзіцячай наіўнасцю. Зрэшты, у вачах навакольных гэтая рыса характару выглядае вельмі сімпатычнай і толькі дадае вам балаў.

Фіялетавы

Вы артыстычны чалавек, вялікі арыгінал. Спадзеяцеся на інтуіцыю, праяўляеце цікавасць да эзатэрычных тэмаў і шукаеце сэнс жыцця. Вы спагадлівы, актыўны, ваш вольны дух увесь час імкнецца да даследавання таямніцаў быцця. Вам падабаецца звяртаць увагу на дэталі, назіраць і аналізаваць. Добра распазнаяце характары іншых людзей. Вы эмпатычны, а значыць, часам можаце быць капрызным і непрадказальным нават для самога сябе.

Срэбны

Вы ўдумлівы мысляр і вялікі фантазёр. Бачыце рэчы з іншага пункту гледжання і не баіцеся выказваць сваё, часам эксцэнтрычнае, меркаванне. Вы валодаеце вялікім жыццёвым досведам, заўсёды рады падзяліцца ім з іншымі. Вельмі знаходлівы і ўладны адначасова. Людзі імкнуцца да вас праз вашую ўпэўненасць у сабе і аўру моцнага чалавека. Здаецца, жыццё апраўдвае вашы чаканні, на вашым твары заўсёды шчырая ўсмешка.

Залаты

Вам заўсёды хочацца быць у цэнтры ўвагі і на першым месцы. Вы заўсёды шукаеце магчымасць для развіцця, для таго, каб вылучыцца на фоне астатніх і заззяць, як зорка. Вы неверагодна ўпэўнены ў сабе і вельмі харызматычны. Нядзіўна, што ўсе погляды прыкаваныя да вас. Вы ведаеце, чаго хочаце, але не баіцеся паказаць сябе сапраўднага і дапамагаць іншым. Вы заслугоўваеце даверу і заўсёды імкняцеся да якасці, а не колькасці.

А які ваш любімы колер? Ці супала апісанне з вашым характарам?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках