28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ашмянскім раёне ў ДТЗ пацярпеў каталіцкі святар

У Ашмянскім раёне ў ДТЗ пацярпеў каталіцкі святар

Святар знаходзіцца ў цяжкім стане.

Апоўдні 4 чэрвеня на аўтадарозе «Паўднёва-ўсходні абыход горада Ашмяны» ў Ашмянскім раёне на пазначаным перакрыжаванні кіроўца спартовага матацыкла Honda cbr 1100 31-гадовы жыхар Астравецкага раёна пайшоў на абгон трактара «МТЗ 892», які ехаў у спадарожным напрамку і паварочваў налева, ім кіраваў 71-гадовы пенсіянер, паведамляе krynica.info.

У выніку сутыкнення транспартных сродкаў байкер атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і з пераломамі нагі быў шпіталізаваны. Як паведамляе «Астравецкая праўда», пацярпелы байкер – святар, які служыць у суседнім раёне.

Абодва ўдзельнікі ДТЗ на момант сутыкнення былі цвярозыя.

Паводле інфармацыі Krynica.info, пацярпелы святар – каталіцкі манах-кармеліт Павел Герман. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках