29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як берасцейцы вядуць «партызанскую вайну» з акумулятарным заводам

4
Як берасцейцы вядуць «партызанскую вайну» з акумулятарным заводам
ФОТА: DW

Кожную нядзелю жыхары Берасця выходзяць групамі на прыхаваны пратэст.

Блізу 50 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся 10 чэрвеня на берасцейскай плошчы Леніна.

Як і на папярэдніх сустрэчах, якія праходзяць кожную нядзелю з 25 лютага, людзі не разгортвалі плакаты і транспаранты. Яны стаялі групамі і кармілі галубоў, піша tut.by.

Удзельнікі сустрэчы асудзілі афіцыйнае папярэджанне, якое гарадская пракуратура вынесла чатыром праціўнікам будаўніцтва прадпрыемства.

7 чэрвеня шэсць жыхароў Берасця і Берасцейскага раёна падалі ў Берасцейскі гарвыканкам заяву, у якой апавясцілі мясцовую ўладу, што 10 чэрвеня на адной з пляцовак у цэнтры горада маюць намер давесці да жыхароў рэгіёну змест адказу ўрадавай камісіі на калектыўны зварот супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, пад якім падпісаліся амаль 37 тыс. жыхароў Берасця і Берасцейскага раёна. Яны мяркуюць, што завод пагражае іхняму здароўю.

8 чэрвеня чатырох з шасці падаўнікаў у гарвыканкам заявы пра інфармаванне выклікалі ў пракуратуру Берасця позвамі. З іх вынікала, што актывістам неабходна з'явіцца для давання тлумачэнняў, звязаных з парушэннем заканадаўства наконт парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Людзі, якія сабраліся, выказалі здзіўленне, чаму на прэс-канферэнцыі ў адміністрацыі СЭ3 «Брэст» 6 чэрвеня сцвярджалася, што на заводзе не прадугледжаная ліцейная вытворчасць і плавільныя працэсы свінцу, а ў ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе гаворыцца, што плаўленне свінцу будзе. «Можа, гаворка пра зусім іншы завод, пра які мы яшчэ не ведаем?» – сказала адна з удзельніцаў сустрэчы.

Будуе акумулятарны завод на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр» – рэзідэнт СЭЗ. Падраднік – кітайскае ТАА «Аньхойская вонкаваэканамічная будаўнічая карпарацыя». На заводзе плануюць наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна мяркуюць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Амаль 37 тыс. подпісаў супраць будаўніцтва завода былі перададзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта ў лютым. Аднак урадавая камісія не выявіла парушэнняў у рэалізацыі праекта будаўніцтва завода. 17 траўня на гэты адказ камісіі была накіраваная адпаведная скарга на імя Аляксандра Лукашэнкі.

29 красавіка на ўскраіне Берасця, у парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, прайшоў санкцыянаваны ўладамі мітынг «Берасцейкі супраць свінцу», на які сабралася блізу дзвюх тысячаў чалавек.

11 траўня на імя Лукашэнкі быў накіраваны зварот жыхароў Берасця і Берасцейскага раёна з просьбай вызваліць ад пасады старшыняў берасцейскіх аблвыканкама, гарвыканкама і райвыканкама ў сувязі са стратай даверу. Пад гэтым дакументам падпісаліся 3.226 чалавек.

1 чэрвеня ў Берасцейскі райвыканкам была пададзеная заяўка на правядзенне двух пікетаў «Берасцейкі супраць свінцу» – 19 чэрвеня і 26 чэрвеня, прадказальна побач з будоўляй акумулятарнага завода.

З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Яны стаяць групамі, стасункуюць, абмяркоўваюць навіны, звязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства, кормяць галубоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках