24 красавiка 2024, Серада, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Польшча хоча стаць звяном інтэграцыі паміж ЕЗ і ЗША

Матэвуш Маравецкі: Польшча хоча стаць звяном інтэграцыі паміж ЕЗ і ЗША
ФОТА: МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Польскі прэм'ер заявіў, што гэта «вялікі шанец для Польшчы».

«Польскі ўрад хоча стаць звяном інтэграцыі паміж Еўрапейскім звязам і Злучанымі Штатамі», - заявіў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў інтэрв'ю выданню Gazetа Polskа, паведамляе «Радио Польша».

Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што, з аднаго боку, ёсць звяз Польшчы і ЗША, з другога - супрацоўніцтва Польшчы ў рамках Еўразвязу.

«Напэўна, кожны заўважае, што сёння шляхі ЕЗ і ЗША пачынаюць моцна разыходзіцца. І цяпер ад Польшчы залежыць, ці зможа яна сфармаваць сваю пазіцыю як сувязнога звяна паміж гэтымі двума бакамі, або застанецца ў нязручным становішчы пастаяннага манеўравання паміж імі», - сказаў Матэвуш Маравецкі.

Польскі прэм'ер запэўніў, што мэтай ягонага ўрада з'яўляецца першае развязанне гэтай праблемы.

«Яно звязана з вялікім шанцам для Польшчы. І ў імя такога сцэнару мы працуем», - падкрэсліў старшыня Рады міністраў.

У інтэрв'ю выданню Gazetа Polskа польскаму прэм'еру было таксама зададзенае пытанне пра рэформы судовай сістэмы ў Польшчы. Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што ён бачыць платформу для супрацоўніцтва і дыялогу з прадстаўнікамі судзейскімі кругамі.

«У Польшчы 10 тысяч суддзяў, і пераважная большасць з іх не хоча ніякага бунту супраць рэформы і не бачыць у ёй ніякіх пагроз», - сказаў польскі прэм'ер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках