20 красавiка 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі сотні куранят вылупіліся з выкінутых на сметнік яек

8
У Грузіі сотні куранят вылупіліся з выкінутых на сметнік яек

Відэа з сотнямі куранят, што вылупіліся на сметніку, распаўсюджваецца ў Facebook.

Кураняты вылупіліся з яек, якія выкінула на сметнік птушкафабрыка ў грузінскім горадзе Марнеулі, паведамляе Netgazeti са спасылкай на марнеульскага мэра Тэмура Абазова.

«Наколькі мне вядома, яны лічылі, што яйкі сапсаваныя», - распавёў мэр. Ён адзначыў, што на смеццевым палігоне заўсёды цёпла і ў выніку кураняты вылупіліся.

Мясцовыя жыхары апублікавалі ў Facebook відэазапіс, на якім бачна, як птушкі бегаюць па сметніку.

Са слоў Абазова, многіх з іх ужо ўзялі да сябе дадому жыхары горада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках