28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA апублікавала здымак галактыкі з вялізнымі запасамі газу

12
NASA апублікавала здымак галактыкі з вялізнымі запасамі газу
ФОТА: NASA.GOV

Галактыка IC 4870 знаходзіцца за 28 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі.

Нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва ЗША (NASA) апублікавала здымак галактыкі IC 4870, усярэдзіне якой можна ўбачыць плыні блакітнага газу. Пра гэта паведаміла прэс-служба NASA.

Здымак быў зроблены з дапамогай тэлескопа Hubble.

Галактыка IC 4870 была адкрытая ў 1900 годзе Дэлайлам Сцюартам, яна знаходзіцца за 28 млн светлавых гадоў ад Зямлі.

"Яна ўтрымлівае актыўнае галактычнае ядро: надзвычай светлую цэнтральную вобласць, настолькі асветленую радыяцыяй, што яна можа зацямніць астатнюю галактыку разам узятую", – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што IC 4870 адносіцца да сейфертаўскіх галактык. Яны адрозніваюцца эмісійнымі лініямі, якія паказваюць на магутныя выкіды газу.

У NASA дадалі, што здымак, зроблены Hubble, дапаможа вучоным "лепш зразумець сапраўдную прыроду галактык" ва ўсім космасе.

Касмічны тэлескоп Hubble быў запушчаны на калязямную арбіту ў красавіку 1990 года. За ўвесь час працы ён зрабіў больш за мільён здымкаў. У космасе тэлескоп быў размешчаны, каб рэгістраваць электрамагнітнае выпраменьванне ў дыяпазонах, якія не прапускае зямная атмасфера.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках