29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы здабылі шклянку вады з пустыннага паветра

1
Навукоўцы здабылі шклянку вады з пустыннага паветра

Прафесар з універсітэта Берклі выпрабаваў у пустыні прыладу для здабывання вільгаці з сухога паветра.

Амар Ягі стварыў так званую металаарганічную аснову, альбо MOF, якая імкнецца паглынаць ваду, паведамляе TechCrunch (пераклад - nv.ua).

Гэта фактычна парашок з маленькіх крышталяў, у якіх малекулы вады трапляюць пры паніжэнні тэмпературы. Затым, калі тэмпература зноў узрастае, вада паступае ў навакольнае асяроддзе.

Летась Ягі прадэманстраваў гэты працэс у невялікім маштабе, але цяпер ён і ягоная каманда апублікавалі вынікі больш маштабных палявых выпрабаванняў, у якіх вырабляецца значная колькасць вады.

Навукоўцам удалося павысіць эфектыўнасць работы эксперыментальнага генератара вады і прымусіць яго функцыянаваць нават у тых выпадках, калі ўначы тэмпературы апускаюцца ніжэй за нуль.

«Адразу некалькі стартапаў спрабуюць камерцыялізаваць гэтую ідэю. Усё гэта стала магчымым дзякуючы алюмініевай версіі каталізатара, чый сабекошт у 150 разоў ніжэйшы, чым у нашай першай распрацоўкі, а ККД прыкладна ўдвая вышэйшы», - адзначыў Амар Ягі.

«Прыбор працуе пры тэмпературы навакольнага асяроддзя з навакольным сонечным святлом, і без дадатковай падачы энэргіі вы можаце збіраць ваду ў пустыні. Алюмініевая металаарганічная аснова робіць гэты спосаб практычным для вытворчасці вады, бо ён танны», - патлумачыў Ягі.

Ён кажа, што ў распрацоўцы ўжо ёсць камерцыйныя прадукты. Больш выпрабаванняў з механічнымі паляпшэннямі і ў тым ліку з новым каркасам запланаваныя на самыя гарачыя месяцы лета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках