29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомае імя аднаго з чыноўнікаў, затрыманых КДБ на загад Лукашэнкі

24
Стала вядомае імя аднаго з чыноўнікаў, затрыманых КДБ на загад Лукашэнкі

Карупцыйны бізнэс чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя трапіў пад распрацоўку спецслужбаў.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў паводле падазрэння ў атрыманні буйнога хабару дырэктара РУП «Цэнтр экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Міністэрства аховы здароўя Аляксандра Сталярова.

Афіцыйнага пацверджання затрымання Аляксандра Сталярова пакуль няма. Але інфармацыю "Ежедневнику" ўжо пацвердзілі некалькі незалежных адна ад адной крыніц, у тым ліку і сярод калег затрыманага.

Як высветлілі журналісты, затрыманне дырэктара ЦЭВЗ - гэта і ёсць адна з тых антыкарупцыйных распрацовак, пра якія казалі і Лукашэнка, і старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Сам затрыманы не сказаць, што такая ўжо буйная фігура ў чыноўніцкім свеце, але справа не ў ім. Сам па сабе Цэнтр экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, нічога не вызначае. Гэта толькі прылада ў руках чыноўнікаў, рангам значна вышэйшых. Гаворка ідзе аб Міністэрстве аховы здароўя i аб некаторых асобах, якія ўжо даўно і значна гуляюць на гэтым полі.

Аб усёй гэтай карупцыйнай сістэме «Ежедневник» рабіў расследаванні ў канцы 2017 года. Затрыманне Аляксандра Сталярова азначае, што праваахоўнікі нарэшце пачалі дзейнічаць у гэтым кірунку.

На зразумелыя прычыны затрыманне дырэктара ЦЭВЗ пакуль не агучваецца. Хутчэй за ўсё, аператыўнікі хочуць атрымаць карт-бланш на затрыманне куды больш значных асоб у беларускай ахове здароўя, праз якіх і адбываецца размеркаванне 80% усіх тэндэраў на закупку медыцынскага абсталявання. Тут усе звёны аднаго ланцуга: РУП «Цэнтр экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», конкурсныя камісіі, Міністэрства аховы здароўя, шэраг прыватных кампаній, якія ўсім добра вядомыя, але якія да апошняга часу былі недатыкальнымі.

Даходзіла да таго, у Беларусі рэгістравалася і пастаўлялася ў лякарні медыцынскае абсталяванне нямецкага вытворцы «Berver», які ў прынцыпе ніколі нічога не рабіў і ў якога нават вытворчых плошчаў не было, не кажучы ўжо пра еўрапейскія сертыфікаты.

Аднак, спецыялісты ЦЭВЗ з'ездзілі ў Нямеччыну і пацвердзілі, што ў кампаніі сур’ёзная і сертыфікаваная вытворчасць. Фальшывы вытворца атрымаў рэгістрацыю ў Беларусі і пачаў актыўна пастаўляць абсталяванне ў нашы лякарні.

Калі тузанулі ЦЭВЗ, значыць, так ці інакш ужо тузануць усіх астатніх у гэтым ланцугу. Гэта ўжо справа часу. Пытанне толькі тым, ці раскруцяць аператыўнікі ўвесь ланцужок, як гэта часта бывае ў Беларусі, ці спыняцца ў патрэбны час і ў патрэбным месцы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках