Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са святым месцам былі гулянкі
10- 12.06.2018, 10:13
- 13,403
Другі беларус, які пабываў у космасе, выказаўся ў абарону ўрочышча.
Cваім бачаннем канфлікту вакол рэстарана каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах падзяліўся Уладзімір Кавалёнак, касманаўт, прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расеі, у мінулым – дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, кіраўнік Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі РФ, піша «Радыё Свабода».
«Мне цяжка меркаваць, я жыву за межамі Беларусі, у Расеі, але я беларус. Я мяркую, што Курапаты – гэта самае святое месца для кожнага нармальнага разважлівага беларуса. Мы ўсе павінны ведаць, што там было. І ладзіць там рэстаран, каб побач з гэтым святым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі, – я гэтага не вітаў бы. На беларускай зямлі хапае месцаў, дзе можна пабудаваць рэстаран, далей ад Курапатаў.
Я не пайшоў бы ў такі рэстаран, калі побач Курапаты».