20 красавiка 2024, Субота, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зняла крыжык, пярсцёнак, пакінула запіску»: падрабязнасці трагедыі ў Гомелі

26
«Зняла крыжык, пярсцёнак, пакінула запіску»: падрабязнасці трагедыі ў Гомелі
ФОТА: KP.BY

Суседзі ў шоку і не разумеюць, што магло штурхнуць маці дваіх дзяцей на страшны ўчынак.

Страшная трагедыя адбылася ў мінулыя выходныя ў Гомелі. 43-гадовая маці дваіх школьнікаў наклала на сябе рукі, пакуль муж з дзецьмі былі на адпачынку ў вёсцы, піша kp.by.

– У іх сям'я вельмі дружная. На выходныя часта ўсе разам з'язджалі ў вёску, на прыроду. А гэтым разам Лена засталася дома. У нядзелю раніцай сям'я вярнулася. Дзеці ёй цэлы букет кветак з вёскі прывезлі. Муж стаў даставаць рэчы з машыны, паказваў рыбу, якую налавіў, а старэйшая дачка пабегла дадому. І тут мы, нават ля пад'езда, пачулі крык, лямант, поўны жаху... Лена вісела ў пятлі ў пакоі, – кажуць суседзі, якія самі яшчэ не могуць адысці ад шоку.

Пра Алену ўсе адгукаюцца вельмі добра. Прыемны чалавек, усім усміхнецца, прывітаецца.

– Але апошнім часам яе ўсмешка была нейкая ненатуральная. Бяда ў тым, што яна нікому нічога не казала пра свае праблемы. Не змагла перамагчы дэпрэсію... Гэта ў яе, напэўна, праз працу. Яна шукала пасаду ў спецыяльнасці блізу года, і нідзе не магла ўладкавацца – самі ведаеце, якая сітуацыя. Пакінула доўгі ліст, прасіла прабачэння, пісала, што пакутуе праз тое, што доўга не працуе... А муж яе будаўнік, увесь час круціцца як вавёрка ў коле.

Малодшы сын у сям'і скончыў 4 класы, а старэйшая дачка атрымала атэстат за 9 класаў. У Алены засталася старонка ў сацсетцы. Жанчына была падпісаная толькі на дзве групы паводле інтарэсаў, і абедзве – «Праца ў Гомелі». Паводле адукацыі Алена была эканамісткай.

– Перад тым як накласці на сябе рукі, Лена зняла пярсцёнкі, крыжык... Разумела, што гэта грэх. Яна была верніца, на ўсе святы хадзіла ў царкву, – адзначаюць суседзі. – У запісцы прасіла маліцца за яе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках