12 снежня 2018, Серада, 16:16
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

У Бярозе ўсталявалі блакпост, вайскоўцы даглядаюць аўтамабілі

42
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Блокпост усталявалі сёння.

«Бяроза, дарога на вёску Сялец: блокпост, БТР стаіць, вайскоўцы даглядаюць аўто», - такі допіс з'явіўся 12 чэрвеня ў супольнасці «Опасный Брест» ва «ВКонтакте».

На фота партала «Виртуальный Брест», размешчаным у групе, бачныя людзі ў вайсковай форме, спыненыя для праверкі аўтамабілі і вайсковыя ўмацаванні.

- З 12 да 15 чэрвеня на тэрыторыі Бярозаўскага раёна пройдзе камандна-штабнае вучэнне па тэме «Упраўленне сіламі тэрытарыяльнай абароны падчас падрыхтоўкі і абароны горада». Галоўнымі мэтамі вучэння з'яўляюцца навучанне службовых асоб Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта эфектыўнаму кіраванню сіламі тэрытарыяльнай абароны падчас падрыхтоўкі і абароны населенага пункта, а таксама ўдасканаленне навыкаў асабістага складу ў выкананні службовых абавязкаў. Падчас вучэння асабоваму складу тэрытарыяльных войскаў Бярозаўскага раёна трэба будзе вырашыць шэраг вучэбна-баявых задач па абсталяванню мінна-выбуховых загарод, нясенню службы на КПП, падрыхтоўцы да абароны населенага пункта, а таксама вядзенню баявых дзеянняў за ўтрыманне апорнага пункта. У вучэннях будуць задзейнічаныя сфармаваныя воінскія часці тэрытарыяльных войскаў, падраздзяленні тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, - паведамілі tut.by ў Міністэрстве абароны.

Мясцовы партал «Першы рэгіён» са спасылкай на раду абароны раёна папярэджвае, што з 12 да 15 чэрвеня на дарозе Бяроза - Сялец (Н79) у раёне ліцэя будаўнікоў будзе абсталяваны кантрольна-прапускны пункт (КПП), на якім будзе ажыццяўляцца дагляд транспартных сродкаў і грамадзян. А 15 чэрвеня, у пятніцу, з 9.00 да 14.00 будзе перакрыты рух на ўчастку дарогі Бяроза - Сялец (Н79) ад павароту на ААТ «Бярозаўскі КСВ» да тэрыторыі вайсковай часткі.