24 красавiка 2024, Серада, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусы пераплачваюць за лекі ў параўнанні з суседзямі?

22
Колькі беларусы пераплачваюць за лекі ў параўнанні з суседзямі?
ФОТА: АЛЯКСЕЙ БУЛАТАЎ

Як выглядаюць кошты ў аптэках Беларусі, Еўразвязу, Украіны і Расеі.

Больш чым на 1000 медыкаментаў Міністэрства аховы здароўя вызначыла абмежаванні на максімальныя кошты для продажу ў аптэках.

– У першую чаргу гэта датычыцца выпадкаў, калі прыходзілі скаргі пацыентаў, што прэпараты каштуюць даражэй у нашай краіне ў параўнанні з суседняй Расеяй, – апавяла журналістам кіраўніца ўправы фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людміла Равуцкая.

Установа рэгулярна праводзіць маніторынг коштаў на лекі ў айчынных аптэках, пасля чаго робіць захады для стрымлівання росту кошту лекаў. Але, як відаць з складзенай намі табліцы, гэта не заўсёды гарантуе беларусам больш выгодныя кошты, чым грамадзянам суседніх краінаў. У пачатку года кіраўніцтва галіны паведамляла пра зніжэнне кошту 117 медпрэпаратаў.

Для стрымлівання росту коштаў на лекі ў лютым сёлета Міністэрства аховы здароўя, фармацэўтычныя кампаніі і іншыя гульцы рынку падпісалі адмысловы мемарандум.

«Заўтра тваёй краіны» прааналізавала кошт некаторых папулярных лекаў у Беларусі і суседніх краінах. Толькі два з дзесяці параўнаных прэпаратаў апынуліся таннейшымі, чым у іншых краінах. А вызначылася Беларусь самым шырокім дыяпазонам коштаў на адны і тыя ж лекі і самым высокім максімальным коштам на 60% медыкаментаў.

Знайсці самыя танныя лекі больш шанцаў ва ўкраінцаў – на пяць з дзесяці параўнаных прэпаратаў там самы нізкі мінімальны кошт.

У сярэднім столькі ж, колькі ў Беларусі, можна аддаць за лекі ў аптэках у Літве і Маскоўскай вобласці ў Расеі. Але калі параўнаць самыя танныя варыянты, то Беларусь саступае Расеі.

Коштаўтварэнне лекавых прэпаратаў залежыць ад пачатковага кошту, які вызначае вытворца, курсу валютаў, нацэнак пастаўшчыкоў, аптовых гандляроў і аптэк, а таксама ад аб'ёму рынку – чым ён большы, тым больш магчымасцяў атрымліваць розныя зніжкі на розных этапах ланцужка ад вытворцы да спажыўца.

Сваю ролю гуляюць кампенсацыйныя механізмы і падатковая палітыка – напрыклад, у Польшчы ёсць спіс «кампенсавальных» лекаў, якія каштуюць на парадак меш за кошт субсідавання з боку дзяржавы. У некаторых еўрапейскіх краінах грамадзянам даюць магчымасць адняць кошт набываных лекаў з падаходнага падатку.

У Беларусі таксама існуе цэлы спіс абставінаў, калі пацыент атрымлівае лекі на льготных умовах або зусім бясплатна, але тычыцца гэта, у асноўным, айчынных прэпаратаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках