25 чэрвеня 2019, aўторак, 5:32
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Сем таямніцаў, як зрабіць ранішнія трэніроўкі больш камфортнымі

1

Ранішняя прабежка стала неад'емнай часткай жыцця паспяховых людзей.

Для многіх людзей любая ранішняя трэніроўка выклікае змешаную рэакцыю праз страх і агіду. Аднак бывае, што праз насычаны графік час на заняткі спортам застаецца толькі раннім ранкам.

Праціўнікі ранніх трэніровак знаходзяць тысячы адгаворак і апраўданняў, каб не выпраўляцца ў залу або на прабежку.

Рэдактар блога Healthista Ганна Магі апавяла Daily Mail пра галоўныя камяні спатыкнення для світальных заняткаў спортам і пра таямніцы, якія дазволяць зрабіць такую трэніроўку больш камфортнай і лёгкай для вашага арганізма.

1. Скажыце сабе, што гэта займае ўсяго 10 хвілінаў

Імаверна, вы знаёмыя з тэрмінам «эйфарыя бегуна» – адчуванне асаблівага ўздыму, якое адчуваюць людзі, якія рэгулярна бегаюць. Але калі вы мяркуеце, што для яго патрабуецца некалькі гадзінаў стомнага прабегу, новае даследаванне кажа пра адваротнае: усяго дзесяць хвілінаў штодзённых практыкаванняў могуць даць знакамітую эйфарыю, калі гэта трэніроўкі кардыё, як сайклинг, бег або плаванне.

2. Спытаеце сябе, якім вы хочаце бачыць свой дзень

Спытаеце любога, хто трэніруецца рэгулярна, і яны скажуць вам, што не фізічны эфект ад практыкаванняў прымушае іх займацца з дня ў дзень. Спорт у пачатку дня – адзін са спосабаў абараніць сябе ад сапсаванага настрою ад непрыемных лістоў, дрэннага настрою кіраўніцтва і іншых кашмараў, якія могуць здарыцца цягам дня. Ён проста прымушае вас адчуваць сябе лепш і гарантаваць сабе лепшы настрой.

«Нават крыху інтэнсіўных скачкоў, аэробікі або танцаў у вашай спальні цягам 5–10 хвілінаў ранкам прымусяць вас адчуць сябе лепш і дадуць вам лепшы настрой да канца дня», – кажа спартовы псіхолаг Майкл Колфілд.

3. Знайдзіце рухі, якія працуюць, і выконвайце іх

Паводле даследавання, бегуны адчуваюць эйфарыю праз 8 хвілінаў і 28 секундаў пасля пачатку трэніроўкі, а групавыя заняткі даюць адчуванне праз 9 хвілінаў і 7 секундаў. Трэнажорная зала дае адчуванне эйфарыі найбольш хутка – усяго за 6 хвілінаў і 36 секундаў.

«Кікбоксінг, бег, скачкі або танцы і аэробіка хутка дадуць гэтае адчуванне праз эфект, які робяць на кровазварот і сэрца, што пасылае сігналы ў мозг пра вылучэнне “рэчываў шчасця”. Спакойны шпацыр у парку таксама прымусіць вас адчуваць сябе добра, але гэта можа заняць больш часу», – кажа Колфілд.

4. Вывучыце ўплыў фізічных практыкаванняў на мозг

Адсутнасць матывацыі – самая папулярная прычына адмовіцца ад трэніровак. Адзін са спосабаў барацьбы з гэтым у тым, каб ведаць навукова даказаны эфект, які даюць практыкаванні для мозгу.

«Рух вашага цела робіць неадкладнае, ахоўнае і доўгачасовае ўздзеянне на ваш мозг. Лепшы настрой, лепшая энэргія, лепшая памяць, лепшая ўвага», – кажа прафесар нейралогіі Нью-Ёркскага ўніверсітэта Вэндзі Сузукі. «Нават адна трэніроўка адразу ж павялічыць узровень нейратрансмітараў, як дапамін, сератанін і норадрэналін, што адразу палепшыць ваш настрой, і гэта будзе доўжыцца мінімум дзве гадзіны», – дадала яна.

6. Аддзяліце апраўданне ад прычынаў

У матываваных людзей ёсць прычыны не трэніравацца, але яны не шукаюць для сябе апраўдання. «Прычына – гэта нешта па-за вашым кантролем. Напрыклад, учора вы атрымалі траўму або раніцай вам трэба быць у аэрапорце, – кажа Колфілд. – Але апраўданне – гэта нешта пад вашым кантролем, гэта выбар, які будзе зроблены менавіта вамі».

Напрыклад, я занадта стаміўся, занадта заняты, я зраблю гэта заўтра – усё гэта апраўданні, і ўсе яны знаходзяцца пад вашым кантролем.

7. Знайдзіце сваю штодзённую прычыну

Чаму вы хочаце ўстаць а 6-й раніцы, каб трэніравацца? Сапраўды гэтаксама, як вам патрэбная прычына не трэніравацца, вам таксама неабходна высветліць, чаму вы хочаце ўстаць на досвітку і пазаймацца.

Пры гэтым недастаткова проста хацець страціць вагу, бо гэта эмацыйная пастанова. «Асабліва цягам першых 14 дзён пераканайцеся, што ўвечары выразна разумееце сваю прычыну ўстаць рана», – раіць Колфілд.

Ваша штодзённая прычына павінна быць простай і для лепшай матывацыі больш канкрэтнай. Як вы хочаце адчуваць сябе ў гэты дзень? Які неадкладны эфект вы хочаце атрымаць? Спытаеце сябе – і атрымаеце штодзённую прычыну.

Калі на наступную раніцу вам захочацца павярнуцца на другі бок і не вылазіць з ложка, успомніце, што ўсяго дзесяць хвілінаў дадуць вам лепшы настрой, які можа паўплываць на вашу працу, стасункі і доўгатэрміновае здароўе.