19 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хто ж тут дасць выстаўляцца мастаку, які Лукашэнку тачку гною прывёз?»

7
«Хто ж тут дасць выстаўляцца мастаку, які Лукашэнку тачку гною прывёз?»
АЛЕСЬ ПУШКІН
ФОТА З САЙТА BELARUSPARTISAN.ORG

У Алеся Пушкіна назапасілася шмат прэтэнзій да ўладаў.

Вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін апавёў «Салідарнасці» пра сённяшняе жыццё землякоў і свае стасункі з уладамі.

– Яшчэ ў 2011-м я падрыхтаваў і накіраваў мясцовым уладам праект рэканструкцыі і добраўпарадкавання цэнтру Бабра. Забрукаваць плошчу, паставіць у цэнтры фантан, – апавёў падрабязнасці свайго праекта вядомы мастак. – Алё дагэтуль не маю адказу.

Паводле словаў суразмоўцы, у гарадскім пасёлку Бобр дагэтуль заасфальтаваныя толькі чатыры вуліцы з дзевятнаццаці.

– Пасля Другой сусветнай вайны ўся Еўропа з руінаў паднялася, аднавілася. І толькі ў мястэчку Бобр жыхары дагэтуль ходзяць і ездзяць па гравійных дарогах, – абураецца ён.

У Пушкіна назапасілася нямала прэтэнзій да мясцовых уладаў, а таксама да бацюшкі з царквы. Той, паводле словаў мастака, займаецца русіфікацыяй вернікаў.

Просьба мастака перадаць пад Цэнтр сучаснага мастацтва адзін з пустых камунальных будынкаў уперлася ў патрабаванні ўказа № 294 ад 2012-га «Аб парадку распараджэння дзяржаўнай уласнасцю». Згодна з дакументам, перадача такой уласнасці магчымая толькі ў распараджэнне юрыдычных асобаў.

Адзіны на ўвесь раён прадстаўнік Саюза мастакоў вымушаны выстаўляць свае карціны на плошчы ў цэнтры пасёлка. Пушкін апавёў, што ў мясцовым Доме культуры яму адмаўляюць у памяшканні праз надуманыя прычыны:

– Яно і зразумела, хто дасць выстаўляцца Пушкіну, які Лукашэнку тачку гною пад рэзідэнцыю прывёз!

Год таму мастак атрымаў адказ на свае прэтэнзіі на бяздзейнасць уладаў, накіраваныя ім у пракуратуру. У атрыманым з аддзела ідэалогіі Менаблвыканкама лісце паведамляецца, што праект добраўпарадкавання і рэканструкцыі цэнтра пасёлка Бобр у мясцовым сельсавеце і Крупскім райвыканкаме не атрымлівалі.

«Завялі моду праводзіць выязныя суды»

Апавёў Алесь Пушкін і пра жыццё сваіх землякоў:

– Дзе тут людзі працуюць? У сельгаскааператывах, на прыватным дрэваапрацоўчым прадпрыемстве і невялікім асфальта-бетонным заводзіку, на чыгунцы. У Крупках – у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. А хто тут працу не знайшоў, той ездзіць у Барысаў за 40 кіламетраў. Туды электрычкі ходзяць, нядаўна дзве маршруткі пусцілі.

Паводле словаў мастака, суседства з Оршай, якая мела ў савецкія часы сумную вядомасць дзякуючы крымінагеннай абстаноўцы, адбіваецца на Бабры да гэтага часу:

– Шмат хто з мясцовых у турмах сядзіць. Забойствы нярэдка здараюцца на побытавай глебе. Пенсію атрымаюць, п’юць, і сканчаецца ўсё панажоўшчынай. А яшчэ завялі моду праводзіць выязныя суды ў сельсавеце для пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Робяць гэта публічна, нават абвесткі вывешваюць.

Ліміт заробкаў у Бабры – 600 рублёў ($ 300). Алесь Пушкін не здзіўляецца таму, што ягоныя землякі співаюцца.

Вярнуўшыся да тэмы свайго праекта, мастак нагадаў, што 2018-ы абвешчаны Годам малой радзімы. Маўляў, гэта добрая нагода зрабіць Бобр лепшым. Але асаблівай надзеі на гэта ў яго няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках