25 красавiка 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолаг назваў самую карысную кашу

8
Дыетолаг назваў самую карысную кашу

Тройкa самых карысных крупаў, якія рэкамендуюць рэгулярна ўжываць дыетолагі з усяго свету.

Пра гэта піша segodnya.ua.

Грэчка

Першае месца апынулася ў грэчкі – пры тым, што ў многіх краінах увогуле не ведаюць пра такія крупы. Хоць недзе мы, славяне, наперадзе ўсёй планеты – шмат стагоддзяў ямо самую карысную кашу, якая не вядомая амаль нідзе ў свеце. Больш за тое: парадаксальна, што на радзіме грэчкі – у Індыі, дзе яе здаўна называлі "чорным рысам", – цяпер яе амаль не ўжываюць у ежу. Чым жа грэчка такая добрая? Куча жалеза, вельмі шмат бялку, клятчаткі.

Але нашым матулям трэба, каб для дзіцяці набывалася самае лепшае, а значыць, дарагое. Таму яны не разумеюць, як самае карыснае можа каштаваць так танна. Так што ламаем стэрэатыпы, хто яшчэ не зразумеў.

Аўсянка

Цяпер пра крупы № 2 – аўсянку. Высвятляецца, карысць ці шкода аўсянкі самым прынцыповым чынам залежаць ад таго, як яна апрацаваная. Таму аўсянка хуткага прыгатавання, якую проста залілі кіпнем – і вось яна ўжо гатовая, мяркуецца ледзь не самай шкоднай кашай. А карысней за ўсё шматкі, якія трэба варыць.

Пярлоўка

На трэцім месцы – пярлоўка. Дарэчы, хто-небудзь ведае, з якой расліны робяць пярлоўку? Не, не з аўса і не з пшаніцы. Пярлоўку робяць з ячменю. Адной з самых старажытных культываваных на Зямлі раслінаў. Пярлоўка была ўлюбёнай кашай рымскіх гладыятараў. На жаль, цяпер мы страцілі не толькі майстэрства правільнага прыгатавання пярлоўкі, але і зганілі яе рэпутацыю: маўляў, пярлоўка – гэта нешта жудаснае, нясмачнае, ёю кормяць гэтых няшчасных салдатаў і ўвогуле гэтая каша для бедных.

А ўсё ж наадварот – каша гэтая адна з самых карысных: шмат жалеза, шмат бялку, а галоўнае – абалоніны. Бо што такое абалоніна? Гэта нестравалальныя часткі прадукту, якія выдатна чысцяць кішачнік і падрыхтоўваюць яго да новай ежы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках