25 красавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп: Пагрозы ад КНДР больш няма, можна спаць спакойна

6
Дональд Трамп: Пагрозы ад КНДР больш няма, можна спаць спакойна
ФОТА: JONATHAN ERNST/REUTERS

Прэзідэнт ЗША назваў перамовы ў Сінгапуры карысным досведам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ядзернай пагрозы міру з боку Паўночнай Карэі больш няма. На сваёй старонцы ў твітэры ён таксама адзначыў, што сустрэча з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам была вельмі цікавым досведам.

Са слоў Трампа, калі ён заняў пасаду прэзідэнта, усе чакалі, што на Карэйскім паўвостраве выбухне вайна, а папярэдні амерыканскі лідар Барак Абама называў КНДР самай вялікай і небяспечнай праблемай. Але цяпер, адзначыў Трамп, у Паўночнай Карэі ёсць вялікі патэнцыял для будучыні, і таму «можна спаць спакойна».

Гістарычная сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына адбылася 12 чэрвеня ў Сінгапуры. Да гэтага ніводзін паўночнакарэйскі лідар не сустракаўся з дзейным прэзідэнтам ЗША. Пасля перамоў палітыкі падпісалі супольную дэкларацыю. У ёй КНДР абавязваецца адмовіцца ад ядзернай зброі, а ЗША паабяцалі прыпыніць вайсковыя вучэнні з Паўднёвай Карэяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках