25 чэрвеня 2018, панядзелак, 1:09
Рубрыкі

Стала вядома, хто стаў новым галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Гішпаніі

1
ФЕРНАНДА ЕРА
ФОТА: GETTY IMAGES

Новы стырнавы нацыянальнай каманды - знакаміты футбаліст.

Нацыянальная каманда Гішпаніі набыла новага настаўніка. Ім прызначаны ў мінулым знакаміты гішпанскі футбаліст Фернанда Ера, паведамляе «Прессбол».

Да апошняга часу Ера займаў у нацыянальнай камандзе пасаду спартовага дырэктара. Цяпер ён будзе працаваць з нацыянальнай камандай падчас чэмпіянату свету, які стартуе заўтра ў Расеі.

Сёння ў Краснадары а 18.30 паводле беларускага часу пачнецца прэс-канферэнцыя з удзелам Ера.

Сённяшняй раніцай у адстаўку з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Гішпаніі быў адпраўлены Хулен Лапяцегі.