28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы форвард менскага «Дынама» працягнуў кантракт з «зубрамі»

Найлепшы форвард менскага «Дынама» працягнуў кантракт з «зубрамі»
КУІНТОН ХАУДЭН
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Куінтон Хаудэн працягнуў кантракт з беларускім клубам на год.

Самы выніковы нападнік менскага «Дынама» ў мінулым сезоне Куінтон Хаудэн падпісаў з «бела-сінімі» новы гадавы кантракт, паведамляе афіцыйны сайт «зуброў».

У мінулым сезоне Хаудэн дэбютаваў у Еўропе, і ў 56 матчах за «Дынама» закінуў 17 шайбаў і аддаў 15 выніковых перадач, стаўшы другім бамбардзірам каманды і яе найлепшым снайперам. Невыпадкова на Куінтона звярнуў увагу трэнерскі штаб нацыянальнай каманды Канады, які запрасіў форварда на Алімпіяду ў Пхенчхан. З «кляновым лісцем» Хаудэн стаў бронзавым прызёрам Гульняў 2018.

У галасаванні заўзятараў «Дынама» паводле вынікаў сезона Куінтон быў безумоўна прызнаны найлепшым нападнікам клуба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках