19 красавiка 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал у Курапатах: Абаронцаў збілі машынай тэлевядоўца БТ і ейны муж

162
Скандал у Курапатах: Абаронцаў збілі машынай тэлевядоўца БТ і ейны муж
ІВАН ЕРМАКОЎ І СТЭЛА ЧЫРКОВА
ФОТА: OK.RU

Стала вядома, хто здзейсніў наезд на актывістаў, якія патрабуюць закрыцця рэстарана «Поедем поедим».

Грамадскія актывісты прадаўжаюць пікетаванне рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах.

Акцыя 13 чэрвеня была азмрочаная інцыдэнтам – аўтамабіль «Мазда» з расейскімі нумарамі здзейсніў наезд на двух удзельнікаў пратэстаў, Яўгена Батуру і Васіля (прозвішча невядомае).

Актывісты сталі на шляху машыны, але кіроўца паехаў проста на іх і пракаціў на капоце. Адзначым, што ўсё гэта адбылося на вачах супрацоўнікаў ДАІ.

Як высветліла «Наша Ніва», у «Маздзе» ехалі тэлевоўца БТ Стэла Чыркова і ейны муж Іван Ермакоў.

Прычым Ермакоў ужо не першы раз прыязджае ў Курапаты, ён спрабаваў арганізаваць «дыскусію» з актывістамі і раней.

Ермакоў і Чыркова былі суседзямі ўласніка «Поедем поедим» у супердарагім катэджным пасёлку на вуліцы Кальцова ў Менску.

І Стэла Чыркова, і Іван Ермакоў пераехалі ў Беларусь з Расеі ў 2009 годзе. Стэла (сапраўднае імя – Алена) вядзе праграму «Ды@блог аб літаратуры» на расейскамоўным тэлеканале «Беларусь-3», прычым вядзе яе па-расейску.

Акрамя таго, Чыркова – прадстаўніца кампаніі «Мамут» у Беларусі. Гэта нідэрландская кампанія, якая спецыялізуецца на транспартаванні грузаў. Муж таксама займаецца лагістыкай. Пара вядзе шыкоўны лад жыцця.

За наезд на пешаходаў ДАІ звычайна адбірае ў кіроўцы правы. У той самы час пешаходы могуць быць аштрафаваныя за знаходжанне на праезнай частцы.

Напісаць каментар 162

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках