16 красавiка 2024, aўторак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся новы лідар у футбольным рэйтынгу Forbes

З'явіўся новы лідар у футбольным рэйтынгу Forbes
ФОТА: GETTY IMAGES

Крышціяну Раналду саступіў першую пазіцыю.

Самым высокааплатным футбалістам у рэйтынгу Forbes, які быў апублікаваны ў дзень пачатку чэмпіянату свету, стаў Ліянэль Мэсі. Ягоны гадавы прыбытак выданне ацаніла на $ 111 млн, з яго на заробак у камандзе прыпадае $ 84 млн, астатняе – прыбытак ад рэкламы, паведамляе РБК.

Лідар леташняга рэйтынгу Крышціяну Раналду апусціўся на другое месца з агульным прыбыткам $ 108 млн. З іх $ 61 млн складае заробак і бонусы, а $ 47 млн – прыбытак ад рэкламы. Forbes адзначае, што рэкламныя прыбыткі футбаліста летась выраслі на траціну.

Мэсі палепшыў сваю пазіцыю ў рэйтынгу дзякуючы кантракту з «Барселонай», які ён падоўжыў у лістападзе летась. Ягоны заробак вырас больш чым удвая ў параўнанні з леташнім рэйтынгам.

На трэцім месцы размесціўся Неймар (ягоны агульны прыбытак часопіс ацаніў на $ 90 млн), за ім ідуць Поль Погба ($ 29,5 млн) і Луіс Суарэс ($ 26,9 млн). Наступныя пяць радкоў, паводле версіі часопіса, займаюць Серхіа Агуэро ($ 23,5 млн), Анхель ды Марыя ($ 22,6 млн), Кіліян Мбапэ ($ 22,5 млн), Тыягу Сілва ($ 22,4 мільёнаў даляраў), Хамес Радрыгес ($ 16,8 млн).

У новы топ-10 не патрапілі прысутныя ў леташнім рэйтынгу Гарэт Бэйл, Златан Ібрагімавіч, Уэйн Руні.

5 чэрвеня часопіс апублікаваў рэйтынг самых высокааплатных спартоўцаў, першае месца ў якім дасталася баксёру Флойду Мэйвезеру (за 2017 год ён зарабіў $ 285 млн). Мэсі і Раналду атрымалі другое і трэцяе месцы ў гэтым спісе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках