29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць адправіць у адстаўку міністра-камуніста Карпенку

16
Беларусы патрабуюць адправіць у адстаўку міністра-камуніста Карпенку
ІГАР КАРПЕНКА

Палітыка міністра адукацыі можа прывесці да вулічных пратэстаў.

Беларусы пачалі збор подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем адстаўкі міністра адукацыі Ігара Карпенкі.

«Лідар камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка з'яўляецца міністрам адукацыі Беларусі з 2016 года. Мы мяркуем, што Ігар Карпенка павінен вызваліць занятую пасаду з некалькіх прычынаў:

– ён скасаваў уступныя іспыты ў гімназіі, чым справакаваў ажыятаж, спекуляцыі з рэгістрацыяй і карупцыю ва ўстановах адукацыі;

– ён мэтанакіравана ігнаруе праблему беларускамоўных дзяцей і іхніх бацькоў навучацца на роднай мове ў дашкольных і школьных установах Беларусі;

– Рэспубліка Беларусь не выканала свае абавязальніцтвы ў рамках Балонскага працэсу.

Асабістыя і справавыя якасці Ігара Карпенкі не дазваляюць яму эфектыўна ўзначальваць давераную яму ўстанову, спадар Карпенка толькі ўзмацняе напружанне ў грамадстве, што можа прывесці да вулічных пратэстаў у Беларусі.

На падставе выкладзенага прапануем выправіць у адстаўку міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенку І. В.», – сцвярджаюць аўтары петыцыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках