29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісткі «Маці-328»: Калі нічога не спрацуе, возьмемся за вілы

8
Актывісткі «Маці-328»: Калі нічога не спрацуе, возьмемся за вілы

З усёй Беларусі да Качанавай сёння едуць блізу 20 актывістак.

Пра гэта «Белсат» апавяла Таццяна Канеўская. Яна і іншыя маці асуджаных паводле наркатычнага артыкула едуць у Менск.

«Мы хочам прыйсці на прыём да Качанавай, хоць ён і не запланаваны. Гутарка 2 траўня, абяцанні "дэпутатаў" не выконваюцца. Мы хочам задаць пытанні і пагутарыць, каб мець уяўленне, што адбываецца. Бо цяпер поўная цішыня. Мы хочам мірных перамоваў», – кажа Таццяна Канеўская і жартаўліва дадае, што калі нічога не спрацуе, то давядзецца брацца за вілы.

Таксама жанчыны маюць намер пайсці да Палаты прадстаўнікоў, каб пагутарыць з дэпутатамі.

«Яны нашы абраннікі, яны павінны працаваць для нас, але пакуль не відаць, каб яны спяшаліся прымаць пастанову», – кажа Таццяна Канеўская.

У снежні 2014 года Лукашэнка падпісаў так званы «антынаркатычны дэкрэт», які прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці пакарання за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Улады сцвярджаюць, што дзякуючы дэкрэтам Лукашэнкі ў Беларусі стала менш злачынстваў, звязаных з незаконным зваротам наркотыкаў.

Між тым сваякі асуджаных і эксперты мяркуюць, што адбываецца паказальная барацьба з наркотыкамі, але пад ударам апынуліся не наркагандляры, а пераважна тыя, хто ўжываў лёгкія наркотыкі ў малых дозах. Многіх з іх спецыяльна падстаўлялі.

Маці асуджаных паводле «наркатычных» артыкулаў дамагаюцца зніжэння тэрмінаў пакарання і паўторнага разгляду справы. У Калінкавічах і Пухавіцкім раёне актывісткі руху «Маці-328» галадалі 14 дзён – з 27 красавіка да 11 траўня. Яны двойчы хадзілі ў aдміністрацыю Лукашэнкі і на 14-ы дзень спынілі галадаванне, атрымаўшы ад чыноўнікаў абяцанне, што законапраект пра змякчэнне пакарання «за наркотыкі» будзе хутка перададзены на разгляд дэпутатам. У сустрэчы з Лукашэнкам жанчынам адмовілі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках