26 красавiка 2019, Пятніца, 10:01
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Reuters: Эрдаган можа не перамагчы ў першым туры выбараў у Турцыі

1

Рэйтынг прэзідэнта Турцыі падае.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган можа не перамагчы ў першым туры пазачарговых выбараў, ягоная падтрымка памяншаецца.

Такія вынікі апытання Gezici, паведамляе Reuters.

У апытанні, якое праводзілася 2-3 чэрвеня, удзельнічалі 2814 рэспандэнтаў.

Яно паказала, што Эрдаган атрымлівае 47,1% галасоў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, у параўнанні з 48,7% у даследаванні, праведзеным на тыдзень раней.

Апытанне таксама паказала, што альянс кіроўчай партыі AKP з нацыяналістычнай MHP не набірае абсалютнай большасці ў 600-мясцовым парламенце. Цяпер за яго гатовыя прагаласаваць 48,7% выбарнікаў.

Турцыя правядзе пазачарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары 24 чэрвеня 2018 года. Абвяшчаючы датэрміновыя выбары, прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ў "краіне расце нявызначанасць пасля спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе і пераход да новай сістэмы кіравання становіцца ўсё больш актуальным".