23 чэрвеня 2018, Субота, 14:40
Рубрыкі

У Расеі заканчваюцца алмазы, срэбра, золата і плаціна

10

Існыя радовішчы спустошваюцца, а новыя выведваць няма каму.

Акадэмік Мікалай Пахіленка, навуковы кіраўнік Інстытута геалогіі і мінералогіі ім. Собалева Сібірскага аддзялення Расейскай акадэміі навук (СА РАН) паведаміў аб будучым скарачэнні больш чым утрая здабычы алмазаў у галоўным рэгіёне краіны, які пастаўляе іх на сусветны рынак - Рэспубліцы Якуція-Саха.

Існыя радовішчы паступова спустошваюцца, а новыя выведваць проста няма каму, піша «Экономическая газета».

Са слоў навукоўца, здабыча каштоўных камянёў з россыпных радовішчаў Якуціі цалкам спыніцца ўжо да 2026 г. Да 2032 года страціць сэнс праца на кімберлітавых трубках Нюрбінская, Юбілейная і Інтэрнацыянальная. У 2037 спыніцца здабыча на Батуабінскай.

Велізарны, вядомы на ўвесь свет кар'ер «Мір» ужо выведзены з эксплуатацыі. Але сёння відавочна, што трэба шукаць спосабы аднаўлення работ на ім. У выніку, у сучасных коштах да 2037 года кошт здабытых у Якуціі алмазаў абрынецца больш чым утрая: з цяперашніх 350 млдр RUR да 100 млдр RUR.

Са слоў акадэміка, такое ж становішча складваецца і са здабычай каштоўных металаў: золата, плаціны і срэбра.

Пры чым, у расейскіх нетрах усё гэта існуе з лішкам. Але дзе менавіта залягаюць каштоўныя руды і знаходзяцца невядомыя пакуль кімберлітавыя трубкі, ніхто не ведае. Колькасць геолагаў толькі ў Якуціі скарочаная з 30 тысяч чалавек да пяці соцень.

Замест 20 геалагічных партый, якія раней стала дзейнічалі ў рэгіёне, цяпер працуе толькі адна такая арганізацыя. Лабараторыі, якія належаць ім, і іншых навукова-практычных падраздзяленняў таксама больш няма. Пакуль яшчэ іх можа замяніць Інстытут імя Собалева і іншыя ўстановы СА РАН.

Навуковец паказвае на трывожнае становішча ў гэтай галіне і кажа пра неабходнасць тэрміновай падрыхтоўкі ў рамках існых дзяржпраграм вялікай колькасці маладых спецыялістаў, як геолагаў-практыкаў, так і людзей навукі. І рабіць гэта павінны не толькі сібірскія ВНУ, але і ўніверсітэты Масквы і Санкт-Пецярбурга. Толькі тады ёсць шанец пераламаць сітуацыю.