29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свеце праходзіць глабальная акцыя «Чырвоная картка для Пуціна»

1
У свеце праходзіць глабальная акцыя «Чырвоная картка для Пуціна»

Да акцыі маюць намер далучыцца ў 53 краінах.

Міжнародная кааліцыя ў правах чалавека (МКПЧ) 13 чэрвеня пачала глабальную кампанію # RedCard4Putin («Чырвоная картка для Пуціна»). Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве заявіў кіраўнік МКПЧ і віцэ-прэзідэнт Сусветнага кангрэса ўкраінцаў Павел Грода, паведаміла "Радіо Свобода".

Кампанія праводзіцца з мэтай націснуць на расейскія ўлады і вызваліць украінскіх палітвязняў, а таксама спыніць ваенную агрэсію РФ.

Са слоў Гроды, цягам усяго чэмпіянату свету ў футболе актывісты «будуць выдаваць» чырвоныя карткі «рэжыму прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна»: публікаваць аналітычныя матэрыялы і відэа аб злачынствах Крамля ва Украіне і краінах Захаду. Для гэтага арганізуюць серыю міжнародных флэшмобаў.

«Кампанія «Чырвоная картка для Пуціна» закліканая аб'яднаць журналістаў і актывістаў, каб данесці свету, што агрэсар не можа заставацца беспакараным», - падкрэсліў старшыня Міжнароднай кааліцыі ў правах чалавека.

Грода адзначыў, што акцыю плануюць падтрымаць украінскія дыяспары ў 53 краінах свету.

ЧС у футболе ў РФ пройдзе з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года. Ад паездкі на мундыяль адмовіліся першыя асобы Вялікай Брытаніі, Фінляндыі, Ісландыі, Аўстраліі, Польшчы, Аргенціны і Нямеччыны.

Паводле звестак Міністэрства замежных спраў Украіны, расейскія ўлады ўтрымліваюць з палітычных матываў 64 украінцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках