23 красавiка 2024, aўторак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч пра Курапаты: Размяшчаць у такім месцы рэстарацыю - непрыстойна

14
Андрэй Макарэвіч пра Курапаты: Размяшчаць у такім месцы рэстарацыю - непрыстойна
АНДРЭЙ МАКАРЭВІЧ

Расейскі музыка выказаўся ў падтрымку абаронцаў урочышча.

Лідар гурта «Машына часу», архітэктар паводле адукацыі і вядоўца тэлепраграмы «Смак» каментуе сітуацыю з рэстарацыяй каля Курапатаў і адказвае на пытанне, дзе павінна пралягаць мяжа паміж «смачна паесці» і павагай да памяці, паведамляе «Радыё Свабода»:

«Гэтую мяжу мусіць кожны нармальны чалавек адчуваць. Таму што гэта такія далікатныя рэчы, што прапісаць іх у законе даволі складана. Вядома ж, усё, што тычыцца захавання памяці, асабліва памяці трагічнай - гэта тэма вельмі балючая, і для Расеі, між іншым, і для Беларусі.

І ставіць у такім месцы рэстарацыю, на мой погляд, проста непрыстойна. Незалежна ад таго, ёсць там мемарыял, альбо ён будзе калі-небудзь. Спадзяюся, што будзе.

Але, вядома ж, значна лепш было б, калі б рэстарацыю не пачыналі будаваць, чым калі яе ўжо паставілі і адкрылі, а цяпер пачынаюць блакаваць.

Збоку, з завязанымі вачыма, вельмі проста даваць парады. Але мяжу гэтую чалавек павінен адчуваць, адчуваць без напамінаў», - заявіў Андрэй Макарэвіч.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках