У Івацэвічах школьнік цяжка траўмаваны падчас падпрацоўкі на вакацыях
6- 14.06.2018, 18:22
- 25,046
15-гадовы школьнік падпрацоўваў нелегальна.
46-гадовы дырэктар прыватнага прадпрыемства ў Івацэвічах 11 чэрвеня парушаючы патрабаванне дзейнага заканадаўства ў сферы аховы працы без заключэння працоўнай дамовы, правядзення навучання і інструктажу па тэхніцы бяспекі дапусціў да працы на вібрапрэсавай устаноўцы і штабелеры 15-гадовага мясцовага школьніка. І той атрымаў сур'ёзную траўму, паведамляе СК.
- 12 чэрвеня школьніку было даручана размяшчэнне драўляных брускоў паміж паддонамі з гатовай прадукцыяй (тратуарнай пліткай) на вібрапрэсавай устаноўцы. Прыкладна а 12 гадзін таго ж дня юнак быў знойдзены з цяжкімі траўмамі работнікамі прадпрыемства, пасля чаго шпіталізаваны, - распавялі ў Следчым камітэце.
Хлопчык у рэанімацыі.
У дачыненні да дырэктара прадпрыемства распачатая крымінальная справа за парушэнне правілаў аховы працы. Падазраваны затрыманы.