18 красавiка 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя адмовілася ад сумеснай распрацоўкі Су-57 з Расеяй

3
Індыя адмовілася ад сумеснай распрацоўкі Су-57 з Расеяй
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Індыя наважыла адмовіцца ад праекту па распрацоўцы знішчальніка пятага пакалення разам з РФ.

Пагадненне Расеі і Індыі аб сумеснай распрацоўцы новага знішчальніка наступнага пакалення аказалася сарваным праз рашэнне Арганізацыі абаронных даследаванняў і распрацовак Індыі (DRDO) выйсці з праекта, піша індыйская штодзённая газета The Economic Times са спасылкай на людзей, якія ўдзельнічалі ў перамовах. Паводле звестак выдання, DRDO патлумачыла сваё рашэнне тым, што ў яе альбо ўжо ёсць усе тэхналогіі, якія прынёс бы Індыі такі праект, альбо арганізацыя знаходзіцца ў працэсе іх распрацоўкі, паведамляе РБК.

Гаворка ідзе пра праект «ПАК ФА», у рамках якога ДКБ імя П. В. Сухога распрацоўвае расейскі шматфункцыянальны знішчальнік пятага пакалення Су-57. У кастрычніку 2017 года «Расабаронэкспарт» пацвердзіў сумесную распрацоўку з Індыяй знішчальніка пятага пакалення.

Індыя ўжо выплаціла Расеі $295 млн падчас папярэдніх работ па праекце, скасаванне ўгоды азначае, што гэтыя грошы пайшлі «ў каналізацыю», заявіў газеце адзін з мясцовых чыноўнікаў. Само пагадненне выданне ацэньвае ў $9 млрд. Раней арыенціровачны кошт праграмы ацэньваўся ў $10 млрд.

Нью-Дэлі заявіў Маскве, што не будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы праекта, але разгледзіць магчымую куплю знішчальнікаў у будучыні, калі ў гэтым узнікне неабходнасць, сцвярджае The Economic Times. Пагадненне дзвюх краін прадугледжвала стварэнне знішчальніка спецыяльна для Індыі з пастаўкай чатырох яго прататыпаў да 2019-2020 года, удакладняе газета. Выданне адзначае, што Расея таксама прапанавала Індыі купіць 20 знішчальнікаў МіГ-29, але рашэнне паводле гэтай прапановы яшчэ не прынятае.

Гэта не першае паведамленне СМІ аб праблемах у рамках гэтага пагаднення. У кастрычніку 2017 года амерыканскі партал Defense News са спасылкай на даклад камандавання ВПС Індыі сцвярджаў, што ўлады Індыі гатовыя адмовіцца ад праекту, бо незадаволеныя ўзроўнем развіцця тэхналогій Расеі. У «Расабаронэкспарце» зняпраўдзілі гэтыя паведамленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках