19 красавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Глыбока пад зямлёй існуе акіян

17
Навукоўцы: Глыбока пад зямлёй існуе акіян

Кругазварот вады на планеце ўладкаваны значна больш складана.

Пад зямной карой існуе цэлы акіян - праўда, каб убачыць яго, давядзецца закапацца кіламетраў на 600 углыб. Прытым, яшчэ летась навуковая супольнасць гіпотэзу падземнага акіяна ўважала за няўдалую, бо надзвычай высокія тэмпературы ўнутры планеты выпаралі б усю ваду. Але цяпер новае адкрыццё паказвае, што кругазварот вады на планеце ўладкаваны значна больш складана, і гэта можа паўплываць на існаванне свету цалкам, піша «Телеграф».

Яшчэ ў пачатку вясны група расейскіх навукоўцаў зрабіла здагадку аб існаванні падземнага акіяна, аднак рэальныя довады з'явіліся толькі нядаўна. Найбольш імаверна, што падземны вадаём з’явіўся на пачатковых этапах развіцця планеты.

Фактычна, вадой у звыклым сэнсе слова назваць гэта рэчыва нельга. Навукоўцы выявілі брусіт - мінерал, які на 79% складаецца з вады. Але і існаванне ў мантыі брусіту ўважалася за малаімавернае: патрапіўшы на глыбіню з верхніх слаёў, ён паводле ўсіх правілаў павінен быў раскладацца на складовыя часткі.

Выявілася, што пры распадзе мінерал утварае новую, больш устойлівую форму. Гэтая разнавіднасць брусіту вытрымлівае вельмі высокую тэмпературу і велізарны ціск. Камп'ютэрнае мадэляванне паказала, што новая форма мінералу павольней вяртае ваду з глыбінь зямлі да паверхні, утрымліваючы ўзровень акіяна на звыклай адзнацы. Аднак, на гэты момант навукоўцы проста не разумеюць, як менавіта вада вяртаецца назад - такіх схем у звыклай нам светабудове проста не існуе.

Геолагі нават не могуць уявіць, наколькі вялікі падземны акіян. Пры ўмове, што мантыя нашай планеты ўсяго на 3% складаецца з брусіту, то акіян будзе ахопліваць ўсю Зямлю, а глыбіня яго складзе некалькі кіламетраў. Гэта зусім неймаверная ў цяперашняй навуковай парадыгме з'ява - з такім жа здзіўленнем, да прыкладу, навукоўцы сустрэлі б вестку пра рэальнасць тэорыі полай Зямлі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках