18 красавiка 2024, Чацвер, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску два кіроўцы пабіліся на праезнай частцы

23
Відэафакт: У Менску два кіроўцы пабіліся на праезнай частцы

«Рэно Логан» і «Нісан» не падзялілі дарогу.

Кіроўцы, якія не падзялілі дарогу ў Менску, за адсутнасцю лепшых аргументаў звярнуліся да высвятлення стасункаў з дапамогай кулакоў.

Пра інцыдэнт у сацыяльных сетках паведамілі відавочцы здарэння. Адзначаецца, што ў разборках удзельнічалі кіроўцы «Рэно Логан» і «Нісан», піша udf.by.

Паводле словаў сведкаў «мужчынскай размовы» на праезнай частцы, «француз» ехаў у правым шэрагу. Кіроўца дадзенага аўта, не пераканаўшыся ў адсутнасці перашкодаў, пачаў перабудоўвацца ў іншы шэраг.

Праз падобны манеўр «японец», які ехаў адначасова, вымушаны быў выехаць на сустрэчную паласу. На найбліжэйшым святлафоры пытанне, хто меў рацыю ва ўзніклай сітуацыі, што пагражала ДТЗ, кіроўцы высвятлялі метадам грубай сілы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках