28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах прэзідэнта Калумбіі перамог кандыдат правай партыі

На выбарах прэзідэнта Калумбіі перамог кандыдат правай партыі
ІВАН ДУКЕ
ФОТА: AFP 2018 / RAUL ARBOLEDA

Мірнае пагадненне з паўстанцамі будзе перагледжанае.

На выбарах прэзідэнта ў Калумбіі перамог кандыдат ад правай партыі «Дэмакратычны цэнтр» Іван Дуке. Паводле звестак выбарчай камісіі, апублікаваных у нядзелю, 17 чэрвеня, за Дуке аддалі свае галасы 53,95% выбарнікаў. Ягоны спаборнік, былы мэр сталіцы Калумбіі Багаты Густава Петра набраў 41,83% галасоў, паведамляе «Нямецкая хваля».

Дзейны прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас ужо павіншаваў Дуке з перамогай. «Я патэлефанаваў Івану Дуке, каб павіншаваць яго і пажадаць поспехаў. Я прапанаваў яму супрацоўніцтва ўрада, каб зрабіць пераход спарадкаваным і спакойным», – напісаў Сантас на сваёй старонцы ў Twitter.

Івана Дуке называюць палітычным пратэжэ былога прэзідэнта Калумбіі Альвара Урыбе, які, у сваю чаргу, уважаецца найбольш суровым крытыкам мірнай дамовы паміж урадам краіны і паўстанцкай групоўкай FARC. Нягледзячы на ўхваленне сусветнай грамадскасці, пагадненне не атрымала абсалютнай падтрымкі сярод калумбійцаў. Пасля заключэння дамовы ў 2017 годзе Дуке казаў, што ён «парве пагадненне на кавалачкі». Пазней ён памяняў свой тон на больш спакойны: палітык падкрэсліваў, што гаворка ідзе не пра скасаванне, а пра ўнясенне змяненняў у мірнае пагадненне.

Будучыя стасункі з паўстанцамі – пад пытаннем

Канфлікт паміж уладамі Калумбіі і баевікамі FARC, які доўжыўся больш за 50 гадоў, афіцыйна закончыўся 15 жніўня 2017 года, калі ў калумбійскім горадзе Фонсека прайшла ўрачыстая цырымонія з нагоды заканчэння ўзброенага супрацьстаяння. За ролю ва ўрэгуляванні канфлікту Хуан Мануэль Сантас быў ганараваны Нобелеўскай прэміі міру.

41-гадовы Дуке збіраецца ўнесці істотныя змены ў мірную дамову, сярод іншага, змусіць да суду паўстанцаў за ваенныя злачынствы. Крытыкі асцерагаюцца, што гэта можа зноў прывесці да маргіналізацыі FARC. Акрамя таго, Дуке выступае супраць ужо распачатых мірных перамоваў з актыўнай паўстанцкай групоўкай «Армія нацыянальнага вызвалення» (ELN).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках