18 красавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня непрыкметна ўвяла яшчэ адну прымусовую даніну з пасылак беларусаў з-за мяжы

37
Мытня непрыкметна ўвяла яшчэ адну прымусовую даніну з пасылак беларусаў з-за мяжы

Спецыяльны тарыф быў уведзены яшчэ 12 студзеня і не афішаваўся ў СМІ.

У рэдакцыю tut.by звярнулася мянчанка Ірына. Дзяўчына апавяла, што яе муж атрымаў пасылку з Кітая з перавышэннем ліміту амаль на сем еўраў. У чэку, акрамя мытных плацяжоў, яна ўбачыла незнаёмы тарыф ад пошты 5,88 рубля, які называўся «мытныя фармальнасці». З'яўленне дадатковай сумы стала для яе нечаканасцю. «Такі тарыф існаваў раней, і ўсе яго аплачвалі?» – здзіўляецца дзяўчына.

Вольга расказвае, што яна напісала кансультанту «Белпошты» з просьбай патлумачыць пытанне.

– Мне адказалі, што гэты тарыф зацверджаны загадам генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» ад 12 студзеня 2018 года. За прад'яўленне мытні і мытную ачыстку спаганяецца аплата для ўсіх адпраўленняў, якія абкладаюцца мытай. Нібыта гэты тарыф спаганяўся і раней, да лютага 2018 года, проста сума была 5,40 беларускага рубля.

Дзяўчына здзіўленая: «Такі тарыф існаваў і раней, і ўсе яго аплачвалі? Ні ў адным артыкуле, дзе гаворыцца пра вылічэнні мытнага плацяжу, няма інфармацыі пра плацёж для “Белпошты”. У маім выпадку яна зарабіла 40% ад таго, што атрымала мытня».

У «Белпошце» пацвярджаюць – сапраўды, калі кошт тавараў перавышае ліміт 22 еўры, з боку мытных органаў налічваюцца мыта (30% ад сумы перавышэння) і мытны збор памерам 5 еўраў. Адначасова з гэтым на паштовыя адпраўлення, якія абкладваюцца мытамі, налiчваецца паштовы збор 5,88 рубля за паслугі. Калі адпраўленне паступае без мытаў, збор не ўжываецца. Апісанне тарыфу гучыць так: «за прад'яўленне мытні і мытную ачыстку адпраўленняў, якія абкладаюцца мытай».

У кол-цэнтры «Белпошты» тлумачаць, што збор пакрывае выдаткі арганізацыі на падрыхтоўку адпраўлення. «Гэта запаўненне дакументаў, розных формаў, унясенне інфармацыі ў праграмны прадукт», – апавядае спецыяліст.

Спачатку адпраўленне трапляе на тэрыторыю Беларусі ў месца міжнароднага абмену, якое належыць «Белпошце». Яно апрацоўваецца аператарам, той глядзіць, ці ёсць звесткі, неабходныя для праходжання мытнага кантролю.

– Потым «Белпошта» рыхтуе адпраўленне да мытнага кантролю, і, калі налічваецца мыта, адпаведна, ідуць дадатковыя працоўныя затраты, фармуюцца адпаведныя дакументы, і гэта ўсё складаецца ў тарыф.

Таксама спецыяліст апавядае пра іншы дадатковы тарыф 3,54 рубля – за ўдакладненне звестак. Яго налічваюць, калі адпраўленне не ўтрымлівае той інфармацыі, якая неабходная для праходжання мытнага кантролю.

– Павінны быць поўныя імя і прозвішча, адрас, кошт і апісанне ўкладання. Калі адпраўленне прыходзіць у Беларусь, часам да праходжання мытнага кантролю выяўляецца, што дэкларацыя запоўненая не цалкам. Тады выстаўляецца адпаведная форма праз сайт (дзе паказваюць адсутнасць звестак. – Заўвага TUT.BY) і ўзнікае дадатковы тарыф 3,54 рубля.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках