19 красавiка 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская контрвыведка раскрыла «супертэхналогію» расейскіх спецслужбаў

3
Украінская контрвыведка раскрыла «супертэхналогію» расейскіх спецслужбаў
РАМАН ГЛАДКІЙ
ФОТА: ДУМСКАЯ.NET

З яе дапамогай ФСБ спрабавала завербаваць замкамандавальніка ВМС Украіны.

Украінская контрвыведка раскрыла супертэхналогію расейскай ФСБ.

На гэта спатрэбілася некалькі гадоў. Прачытаць файлы на мікрачыпе можна толькі спецыяльным ключом. Ім быў музычны файл. Менавіта ён і адкрыў таемную базу файлаў ФСБ. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце праграмы ТСН.

Гэты маленькі чып стаў вялікай праблемай для ФСБ. У Адэсу яго прывёз Вадзім Карпаў, больш вядомы ў ФСБ пад мянушкай «Кампазітар». Чып прызначаўся расейскаму агенту, завербаванаму сярод афіцэраў Службы бяспекі Украіны. «Кампазітара» ўзялі яшчэ ўзімку на гарачым. І расшыфравалі, што было на гэтай маленькай мікрапрыладзе.

Мікра CD-карта – гэта кантэйнер для захоўвання таемнай інфармацыі. На ім устаноўленае схаванае праграмнае забеспячэнне. Гэтае забеспячэнне распрацаванае спецыялістамі, і, трэба прызнаць, таленавітымі спецыялістамі ФСБ РФ.

Куратар з ФСБ называецца як Павел Кірсанаў. Ягонае сапраўднае, засакрэчанае, імя – Павел Варонін, спадчынны чэкіст. Ягоны бацька Сяргей Варонін – ветэран ФСБ. Пакуль жывы пенсіянер палымяна танчыць з тэмпераментнай партнёркай на поўначы Расеі, ягоны сын страчвае кілакалорыі ў Крыме, развязваючы складанае крамлёўскае заданне: як пракрасціся ў асяроддзе найвышэйшых афіцэраў СБУ, паліцыі, арміі і флоту.

Падпалкоўнік дарэвалюцыйнага складу МУС Украіны Аляксандр Жыгала цяпер вымушаны перасоўвацца казённымі калідорамі ў бранзалетах і з мяшком на галаве. Прызнаецца – ён агент ФСБ на заробку. Ёсць нават ягонае пісьмовае пагадненне з расейскім «чэкістам» Вароніным.

«Добраахвотна абавязуюся садзейнічаць Федэральнай службе бяспекі», – кажа агент ФСБ Аляксандр Жыгала.

Менавіта ён павінен пераканаць сваіх армейскіх сяброў пастаўляць таемную інфармацыю для ФСБ.

«Нешта цікавае будзеце казаць нам, а мы вас за гэта будзем фінансава стымуляваць», – сказаў Жыгала.

Контрвыведка СБУ выявіла схему, паводле якой расейскія спецслужбы вербавалі ўкраінскіх афіцэраў. Рабілі гэта з дапамогай маленькага чыпа, які дазваляе адпраўляць інфармацыю куратарам з ФСБ. Прылада прызначалася расейскаму агенту, завербаванаму сярод афіцэраў СБУ. Ён павінен быў пераканаць сваіх армейскіх сяброў пастаўляць таемную інфармацыю для ФСБ. А канчатковай мэтай аперацыі павінен быў стаць кіраўнік штаба ВМС Раман Гладкій.

Аднак, як кажуць контрвыведнікі, канчатковай мэтай палявання ФСБ павінна была стаць другая асоба ў кіраўніцтве Ваенна-Марскіх Сілаў Украіны – кіраўнік штаба ВМС Раман Гладкій. Няўжо ФСБ можа так высока запаўзці ў сілавыя структуры? Значная частка ўкраінскіх маракоў мае ў Крыме нерухомасць. Гэта слабое звяно. Стараемся даведацца, як і на што менавіта ціснулі «эфэсбэшнікі», каб паўплываць на кіраўніка штаба ВМС.

«Даю слова афіцэра, што, як толькі гэта скончыцца, я з вамі пагутару. Цяпер гэта толькі нашкодзіць нашай агульнай справе», – сказаў праз тэлефон Гладкій.

Падчас гэтай аперацыі контрвыведка выкрыла фінансавы канал, паводле якога ФСБ разлічвалася з інфарматарамі ва Украіне. У адной з гутарак са сваім агентам «эфэсбэшнік» Варонін прапануе скарыстацца каналам, які аблюбавалі міжнародныя тэрарысты:

«Ты чуў пра сістэму “Хавала”? Гэта надзейна. І, чаго граху таіць, нават тэрарысты ёй карыстаюцца».

Таму тэрарысты могуць перапраўляць ва Украіну любыя сумы? Неяк не верыцца. Аднак каб праверыць гэта, едзем на самы вялікі ў Адэсе рынак. «Хавала» або «Хаваля» – гэта падпольная сістэма пераводу грошай. Дзейнічае ўсюды ва ўсім свеце. Крым – не выключэнне. Адтуль сюды можна адправіць казачныя сумы. Незаўважна для дзяржавы. Тут, у Адэсе, гэты бізнэс кантралюе в'етнамская супольнасць на знакамітым рынку «Сёмы кіламетр».

В'етнамскія мянялы штодня прапускаюць праз свае рукі вар'яцкія сумы. Мая легенда – хачу таемна атрымаць з Крыма 10 тысячаў даляраў. Цікаўлюся, ці магчыма. Кажуць, што без праблемаў. Адсоткі за паслугу – 100 даляраў, гэта значыць 1%. «Перавод» можна будзе забраць амаль адразу – праз 20–30 хвілінаў. Гэта танней і хутчэй, чым любы грашовы перавод. Але гэта азначае, што чэкіст Павел Варонін не хлусіць: для брудных ганарараў здраднікам украінскай мяжы не існуе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках