19 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна стварае ў Еўразвязе групу для прыпынення «Паўночнай плыні – 2»

1
Украіна стварае ў Еўразвязе групу для прыпынення «Паўночнай плыні – 2»
Фота: dpa

Пётр Парашэнка ўпэўнены ў поспеху дыпламатычнай ініцыятывы.

Украіна стварае групу ў Еўрапейскім Звязе, якая закліканая спыніць будаўніцтва газаправода "Паўночная плынь – 2". Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў нататцы на онлайн-платформе Medium.

"Паўночная плынь – 2" – гэта абсалютна палітыканскі праект, які накіраваны супраць Украіны, які не мае ніякага эканамічнага складніку, які спрабуе забраць з Украіны бюджэт, роўны амаль 3 млрд. Аднак я перакананы, што супольнымі, аб'яднанымі намаганнямі мы зможам яго спыніць... менавіта таму мы цяпер ствараем групу ў Еўразвязе, якая павінна спыніць "Паўночную плынь – 2". Менавіта таму мы актыўна вядзем перамовы з Нямеччынай. Запрашаем іх ствараць міжнародны кансорцыум у кіраванні дзяржаўнай газатранспартнай сістэмай Украіны ", – напісаў Парашэнка.

Паводле ягоных словаў, без прыпынення рэалізацыі праекту "Паўночная плынь – 2" Нямеччына не будзе дапушчаная ў міжнародны кансорцыум у кіраванні ўкраінскай ГТС.

Акрамя таго, Парашэнка заявіў пра прынцыповую пазіцыю ЗША ў пытанні будаўніцтва "Паўночнай плыні – 2": "Нашы партнёры з ЗША таксама катэгарычна настроеныя. І ніхто супраць санкцый ЗША таксама не пойдзе", – адзначыў Парашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта не ўсе інструменты ўплыву, якія выкарыстоўвае Украіна, аднак поўны пералік ён не абвесціць. "Але для нас гэта вельмі важная справа. І я спадзяюся, што будаўніцтва атрымаецца спыніць", – падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка нагадаў, што праз запуск "Паўночнай плыні – 2" Украіна можа страціць 3 млрд даляраў.

"Гэта тая сума, якая сёння выдаткоўваецца на ўсю абарону Украіны. Вам зразумела, для чаго ён будуецца? Не для таго, каб эканамічнымі чыннікамі правесці дыверсіфікацыю. А для таго, каб Украіну пакінуць без грошай на фінансаванне нашай абароны", – мяркуе Парашэнка.

Нагадаем, 7 чэрвеня швэдскі ўрад выдаў кампаніі Nord Stream 2 дазвол на пракладку газаправода "Паўночная плынь – 2". У Нямеччыне "далі дабро" на "Паўночную плынь – 2" яшчэ ў студзені 2018. Пазней такую самую пастанову прыняла Фінляндыя. Праект яшчэ павінен атрымаць дазвол у Даніі.

Тым не менш эканаміст аналітычнага цэнтра Atlantic Council Андэрс Аслунд адзначаў, што пабудаваць "Паўночную плынь – 2" будзе складана, нягледзячы на ўсе выдадзеныя дазволы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках