19 красавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяця караля Гішпаніі даставілі ў турму

2
Зяця караля Гішпаніі даставілі ў турму
ІНЬЯКІ УРДАНГАРЫН

Карупцыянеру дазволілі самому выбраць месца зняволення.

Іньякі Урдангарын, муж сястры караля Гішпаніі Феліпэ VI, сёння прыбыў у турму, у якой будзе адбываць тэрмін 5 гадоў 10 месяцаў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў махлярстве і ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Пра гэта паведамляе El Pais.

Урдангарын у панядзелак раніцай прыехаў у турму ў горадзе Брыева, якая знаходзіцца на адлегласці 75 км на паўднёвы захад ад Мадрыда.

На мінулым тыдні суд даў яму пяць дзён, каб прыбыць у турму, якую ён сам абраў сярод 82 пенітэнцыярных установаў Гішпаніі. Муж інфанты Крысціны прыбыў у Мадрыд у нядзелю з Жэневы.

Пенітэнцыярны цэнтр у Брыеве – гэта жаночая турма, пабудаваная ў 1989 годзе, у цяперашні час там знаходзяцца блізу 200 зняволеных. У гэтай турме ёсць асобны мужчынскі блок, у якім і будзе знаходзіцца Урдангарын. Акрамя яго іншых зняволеных там няма.

Гэтаксама там адбываў пакаранне былы камандавальнік Грамадзянскай гвардыі Гішпаніі Луіс Ролдан.

Некамерцыйная арганізацыя Урдангарына "Інстытут Ноос" выкарыстоўвалася ў якасці пасярэдніка, каб атрымліваць неабгрунтавана завышаныя кантракты з рэгіянальнымі органамі ўлады.

Аб'ём дзяржаўных сродкаў, выплачаных інстытуту, склаў блізу 5,6 млн еўраў.

Абвінавачанай у гэтай справе праходзіла і сястра караля, прынцэса Крысціна. Яе абвінавачвалі ў саўдзеле ў крадзяжы сродкаў разам з ейным мужам і 16 іншымі падсуднымі, аднак пазней апраўдалі, прысудзіўшы штраф.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках