23 красавiка 2024, aўторак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую эканоміку чакае «ідэальны шторм»

2
Расейскую эканоміку чакае «ідэальны шторм»
СЛАВА РАБІНОВІЧ

Павышэнне ПДВ і пенсійнага ўзросту прывядзе да падвойнага падзення спажывецкага попыту.

Пасіўнасць расейцаў прывяла да антыканстытуцыйнага прыходу да ўлады прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў 2012 годзе, узурпацыі ўлады, анэксіі Крыма, адсутнасці эканамічнай праграмы прэзідэнта на выбарах у 2018 годзе і павышэння ПДВ і пенсійнага ўзросту праз тры месяцы пасля заканчэння выбарчай кампаніі. Пра гэта ў Facebook напісаў расейскі фінансіст і блогер Слава Рабіновіч.

"Павышэнне ПДВ на 11%, з 18 да 20% (так-так, на 11%, бо на 100 рублёў кошту вы будзеце цяпер плаціць 20 рублёў ПДВ, а не 18 рублёў, што на 11% больш) прывядзе да разгону інфляцыі, падаражэння поўнага сабекошту прадукцыі і падзення спажывецкага попыту. Павышэнне пенсійнага ўзросту прывядзе да беспрацоўя сярод моладзі і людзей старэйшых за 45 гадоў, жабрацтва 55–65-гадовых і катастрафічнага падзення спажывецкага попыту", – падкрэсліў ён.

На думку фінансіста, расейскую эканоміку чакае падзенне.

«Падвойнае падзенне спажывецкага попыту. "Ідэальны шторм". Усё гэта прывядзе да эканамічнага і фінансавага калапсу і да сацыяльных выбухаў. У так званай праграме Пуціна гэта называецца "прарывам". Не будзем жа яму перашкаджаць», – падсумаваў ён.

Узрост выхаду на пенсію ў Расеі не мяняўся з часоў СССР і складае для мужчынаў 60 гадоў, для жанчынаў – 55.

З 1 студзеня 2019 года расейскі ўрад плануе павысіць пенсійны ўзрост да 63 гадоў для жанчынаў і 65 гадоў для мужчынаў і ўвесці пераходны перыяд гэтага павышэння – да 2028 года для мужчынаў і аж да 2034 года для жанчынаў.

Згодна з Глабальным пенсійным індэксам, на стан на 2017 г. РФ з'яўлялася адной з найгоршых краінаў свету для пенсіянераў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках