25 красавiка 2024, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожнаму літоўскаму школьніку вылучаць грошы на наведванне тэатраў

5
Кожнаму літоўскаму школьніку вылучаць грошы на наведванне тэатраў

Такая пастанова прадугледжаная ў канцэпцыі культурнага пашпарта школьніка.

У адпаведнасці з прапанаванай мадэллю будзе створаны набор паслуг, якія прапануюць розныя культурныя арганізацыі, дзеячы мастацтва, мастакі, усе прапановы будзе ацэньваць спецыяльная камісія. З гэтага спісу школы, класы будуць выбіраць прыдатную паслугу, піша Delfi.

У верасні сёлета Культурны пашпарт атрымаюць вучні пачатковых класаў, а са студзеня ім змогуць карыстацца ўсе вучні. Падрабязна апавесці пра праект міністарка навукі і адукацыі Ліяна Руакітэ-Ёнсан адмовілася. "Каментары будуць тады, калі ў нас будзе зацверджаная канцэпцыя", – сказала BNS міністарка.

Між тым старшыня парламенцкага камітэта культуры Рамунас Карбаўскіс сказаў, што 15 еўраў за год павінна хапіць, паколькі гэта будуць дадатковыя сродкі для культуры. "Гэтыя 15 еўраў будуць немалой сумай. Гаворка не ідзе пра тое, што за квіткі будуць плаціць, напрыклад, 10 еўраў.

Будзе кошт на канкрэтную праграму, выдаткі. Гэта дадатковыя сродкі, яны не прадугледжаныя на ўтрыманне тэатра або музея", – падкрэсліў палітык. Паводле ягоных словаў, тэатры, галерэі, іншыя ўстановы змогуць прапаноўваць паказы, мерапрыемствы, праекты, створаныя адмыслова паводле гэтай праграмы, яны будуць у сталым рэпертуары.

"Гэтая праграма забяспечыць запаўняльнасць залаў падчас спектакляў, арыентаваных, напрыклад, на моладзь 12–18 гадоў. А так тэатры не арыентуюцца на яе, паколькі сабраць гэтую публіку складана.

Я ведаю, гэта будзе добра працаваць", – сказаў BNS Карбаўскіс. Паводле ягоных словаў, культурныя арганізацыі павінны паспець прапанаваць спіс мерапрыемстваў да верасня, акрамя таго, спіс паслуг будзе папаўняцца.

У адпаведнасці з праектам, грошы на праграму вылучыць Міністэрства навукі і адукацыі. Карбаўскіс сказаў, што яшчэ лічаць, колькі сродкаў спатрэбіцца на ажыццяўленне праекта. Паводле папярэдніх звестак, гэта будзе блізу 6 млн еўраў за год. На гэта плануюць выкарыстоўваць грошы ўраду і Еўразвязу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках